Кашадары
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кашада́ры[3], таксама Кайшадорыс (літ.: Kaišiadorys) — горад у Цэнтральнай Літве, у Ковенскім павеце. Адміністрацыйны цэнтр Кашадарскага раёна. Размешчаны паміж Вільняй і Коўнам. Праз Кашадары цячэ Нёман і Вілія. Кашадары адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Remove ads
Назва
Першая згадка — у 1590 годзе, у форме «Кошейдарова». Рэдкая на Літве назва татарска-арабскага паходжання.
У 1565 і 1567 годах у спісе Троцкай харугвы войска Вялікага Княства Літоўскага згадваецца татарын Хайшадар Мамулевіч, ад якога пайшоў род Хайшадаравічаў. У тым жа спісе 1567 года згадваецца і Ісуп Хашайдаравіч. Праз стагоддзе Хайшадараў унук Яхія, сын Мустафы, згадваецца ў 1670 года як уласнік маёнтка Вердасава, побач з Кайшадарам. Пазней, як мяркуецца, Хашайдаравічы эмігравалі ў Турцыю.
У пісьмовых крыніцах фіксавалася Кошейдарова (1590), Кошедары (1895), Kaszedary (1795), Kayszedary (1826). Сярод літоўцаў панавала назоўная форма Kaišiadorys (запісы 1935, 1936 г.). З увагі на імя Хайшадар першаснай мяркуецца форма з «Кайш-» (у літоўскім маўленні Х- > К-). Форма «Кашадары» ёсць вынікам манафтангізацыі (знікнення дыфтонгу -аі-)[4].
Ёсць літоўская народная этымалогія, ад kаšė «кош» (славізм) і daryti «рабіць, варыць» (той, хто робіць кашы)[5].
Remove ads
Гісторыя

Упершыню паселішча згадваецца ў 1590 годзе. У першай палове ХІХ стагоддзя маёнтак Кашадары належаў сям’і Ромераў. У 1860-х гадах маёнтак перайшоў да ўрача Ромераў — Яцакевіча. У 1866 годзе тут жыло 29 жыхароў. Развіццё паселішча атрымала пасля пабудовы чыгуначнай станцыі на лініі Вільня — Коўна. Потым тут прайшла лінія на Шаўлі.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Кашадары занялі войскі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР.
З 1941 да 1944 года Кашадары былі акупаваны нямецкімі войскамі[6].
Remove ads
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Галерэя
- Капліца
- Касцёл
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads