Кашалеўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кашале́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Кашалева.

Хуткія факты Кашалеўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 22 жніўня 2017 года ў склад Кашалеўкага сельсавета ўключаны землі плошчай 4202 га і наступныя населеныя пункты скасаванага Ваўковіцкага сельсавета: аграгарадок Нёўда, вёскі Зубкава, Корастава, Невашоўшчына, Новыя Лагадкі, Рутка 1, Старыя Лагадкі[1].

Склад

Па стану на 2017 год у склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі — 23 населеныя пункты (01.01.2018 г.).

Колькасць насельніцтва ў населеных пунктах сельсавета прыведзена па дадзеных перапісу 2009 г.:

Больш інфармацыі Населены пункт, Статус ...
Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 1102 чалавекі[3], з іх 91,7 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 2,3 % — палякі, 0,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 1483 чалавекі[5].

Насельніцтва, жыхароў: 1102 (2009 г.)[2], 1134 (2017 г.), 1655 (2018 г.).

Арганізацыі і прадпрыемствы

  • ААТ «Кашалева-Агра»
  • Навагрудзкае лясніцтва
  • ТАА «Сільвіс»
  • ПУП «Момсервіс»
  • ПГУП «Імперыя столяў».

Гандаль і сфера паслуг

  • паштовае аддзяленне сувязі ў аг. Брольнікі.
  • крамы ў аграгарадках Кашалева і Нёўда, вёсцы Каменка
  • комплексна-прыёмныя пункты ў аграгарадках Кашалева і Нёўда
  • Кашалеўскае аддзяленне паштовай сувязі.

Установы адукацыі

  • ДУА «Кашалеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–базавая школа»

Установы аховы здароўя

  • Кашалеўская ўрачэбная амбулаторыя ўрача агульнай практыкі
  • ФАП у аграгарадку Нёўда
  • ФАП ў вёсцы Каменка.

Культура

  • Кашалеўскі сельскі Дом культуры
  • сельскі клуб у аграгарадку Нёўда
  • Кашалеўская сельская бібліятэка

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads