Кашанка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кашанка — рака ў Мсціслаўскім і Чавускім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 39 км. Плошча вадазбору 146 км². Сярэдні расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 ‰.
Пачынаецца за 1,3 км на поўнач ад вёскі Басценавічы Мсціслаўскага раёна, вусце каля вёскі Скварск Чавускага раёна. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне.
Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй скрынкападобная і трапецападобная; шырыня яе 150—300 м у верхнім цячэнні, 400—600 м у сярэднім, да 1,3 км у ніжнім. Схілы стромкія і ўмерана стромкія (вышыня 20 — 25 м), парэзаныя ярамі і далінамі дробных прытокаў, на вялікім працягу адкрытыя. Абалона перарывістая, шырынёй 100—300 м, месцамі да 800 м.
Рэчышча каналізаванае на працягу 4,4 км (паміж вёскамі Шыркі і Цярэні Мсціслаўскага раёна), на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань 1—5 м, месцамі да 10 м.
Remove ads
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 9. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 19. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Remove ads
Спасылкі
- Ліст карты N-36-75. Выданне 1982 г. Архівавана 1 мая 2013.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads