Кашч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кашч
Remove ads

Кашч, або Кашчэй Бессмяротны — вобраз чарадзейных усходне-славянскіх казак; злы і хітры чараўнік, які выкрадае нявесту героя. Здабыўшы яйцо, у якім схавана смерць Кашча, герой перамагае яго і вяртаецца дамоў са сваёй нарачонай (надрукавана 15 беларускіх варыянтаў). Вядомы таксама казкі пра смерць Кашча ад чароўнага каня. Абедзве версіі кантамінуюцца з сюжэтамі пра ўдзячных жывёл, пошукі зніклай ці украдзенай жонкі і інш. Вобраз Кашча трапляецца таксама ў замовах і былінах. Паводле меркаванняў акадэміка Б. А. Рыбакова, Кашч у старажытна-ўсходніх славян увасабляў качэўнікаў, якія рабілі набегі на іх землі.

Thumb
Іван Білібін. «Кашчэй Бессмяротны»
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads