Каўбчанскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Каўбча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Коўбча.

Хуткія факты Каўбчанскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. 14 жніўня 1937 года ўзбуйнены за кошт далучэння часткі скасаванага Наталаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 21 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Максімавіцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. У 1977 годзе скасаваны пасёлак Цераболь[2]. 20 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Акцябрскага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Стары Востраў, вёскі Акцябрск, Закоркі 1, Закоркі 2, Масніцкае, Масное, Мілажань і Новы Востраў)[3].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1064 чалавекі[4], з іх 96,7 % — беларусы, 2,8 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 1325 чалавек[6].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 23 населеныя пункты:

Больш інфармацыі Назва, Статус ...

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  2. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads