Каўліфларыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каўліфларыя
Remove ads

Каўліфларыя (ад грэч. καυλός «сцябло, ствол» і лац.: flos, floris «кветка») — развіццё ў дрэў кветак, а затым і пладоў непасрэдна на ствале і тоўстых галінах. Кветкі развіваюцца са спячых пупышак. Для развіцця пладоў на тоўстых галінах ўжываецца і адмысловы тэрмін — раміфларыя (ад лац.: ramus «галіна»).

Thumb
Каўліфларыя. Плоды на стволе дерева какава.

Па меркаванні натураліста Альфрэда Уолеса, кветкі, размешчаныя на ствале ніжэй кроны, лягчэй адшукаць апыляльнікам. Плады такіх дрэў таксама больш даступныя для птушак і лятучых мышэй, якія, з'ядаючы плод, распаўсюджваюць насенне. Дрэвам з вельмі буйнымі і цяжкімі пладамі каўліфларыя дазваляе зберагчы тонкія галіны, якія не вытрымалі б вагі пладоў.

Каўліфларыя сустракаецца ў трапічных раслін, сярод якіх какава, хурма, дурыян, хлебнае дрэва, джэкфрут, Artocarpus integer і іншыя. Сярод раслін сярэдняй паласы гэта з'ява сустракаецца ў воўчаягады звычайнай і абляпіхі.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads