Квантленскі політэхнічны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Квантленскі політэхнічны ўніверсітэт (англ.: Kwantlen Polytechnic University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сурэй у правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Універсітэт мае кампусы ў Сурэі, Рычмандзе, Кловердэйле, Уолі і Лэнглі ў агламерацыі Вялікага Ванкувера. Ён з'яўляецца адной з буйнейшых навучальных устаноў у Брытанскай Калумбіі.
Вучэльня была заснавана як каледж у 1981 годзе. У 1995 годзе ён стаў універсітэцкім каледжам. Закон аб рэарганізацыі ўніверсітэцкага каледжа ва ўніверсітэт атрымаў каралеўскую згоду 29 мая 2008 года. Ён стаў сябрам Асацыяцыі ўніверсітэтаў і каледжаў Канады 24 кастрычніка 2008 года.
Remove ads
Структура
- Факультэт мастацтваў
- Факультэт здароўя
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт гандлю і тэхналогій
- Факультэт акадэмічнай і кар'ернай падрыхтоўкі
- Школа бізнесу
- Школа дызайну
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Квантленскі політэхнічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads