Квеціна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кве́цінавозера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ракітаўка, за 34 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі, прыкладна за 2 км на поўдзень ад вёскі Болюта. Знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Сялява»[2].

Хуткія факты Квеціна, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,3 км². Даўжыня 0,92 км, найбольшая шырыня 0,41 км, даўжыня берагавой лініі 2,35 км. Найбольшая глыбіня 1,5[3] м. Аб'ём вады ў возеры каля 0,3[3] млн м³.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя і забалочаныя. Пойма забалочаная, шырынёй 100—250 м. У паўднёвай частцы з возера выцякае ручай у Ракітаўку.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads