Сялява (заказнік)

заказнік у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сялява (заказнік)map
Remove ads

Сяля́ва[1] — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Беларусі, у Крупскім раёне Мінскай вобласці і Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці.

Хуткія факты Сялява, Размяшчэнне ...

Заснаваны ў 1993 годзе з мэтай аховы ўнікальнага ландшафтна-азёрнага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Плошча 19 261 га, уключае азёры Сялява, Абіда, Худава, Болюцкае, Квеціна, прылеглыя лясы і сельскагаспадарчы ўгоддзі.

Рэльеф буйна- і дробнаўзгорысты з хваліста-марэнна-азёрнымі ландшафтамі Беларускага Паазер’я. У флоры 578 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, 27 водарасцей, у т.л. 11 рэдкіх і знікаючых відаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі: купальнік горны, баранец звычайны, гайнік цёмна-чырвоны, пярэсна еўрапейская, шпажнік чарапіцавы і інш. Шмат лекавых, дэкаратыўных, кармавых відаў. У фаўне 40 відаў млекакормячых, 142 — птушак, 10 — амфібій, 5 — рэптылій, у т.л. ў Чырвонай кнізе 20 відаў: соня арэшнікавая, барсук, буры мядзведзь, скапа, змеяед вялікі, падворлік малы, паганка малая, бугай вялікі, бугай малы, каршачок, дзербнік, пустальга звычайная. У азёрах прамысловымі з’яўляюцца лешч, шчупак, сом, язь, судак, плотка, гусцяра.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads