Керала

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кералаmap
Remove ads

Керала (англ.: Kerala) — штат на паўднёвым усходзе Індыі. Гранічыць са штатамі Тамілнад і Карнатака на поўначы і паўночным усходзе, абмываецца Індыйскім акіянам на захадзе і поўдні. Займае 21-е месца сярод штатаў па плошчы (38,8 км²) і 12-е па насельніцтву (31,8 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Тхіруванантхапурам.

Хуткія факты Керала, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Тэрыторыя заселеная з 10 ст. да н.э. продкамі сучасных дравідыйцаў. Знаходзілася пад палітычным і культурным уплывам імперыі Маур’яў. У XVI — XIX стст. частка дзяржавы Аракал. У 1815 г. далучана да тэрыторый Брытанскай Ост-Індскай кампаніі.

З 1947 г. у складзе Індыі. Самастойны штат з 1 лістапада 1956.

Палітыка

У штаце моцныя пазіцыі левых і левацэнтрысцкіх сіл: Камуністычнай партыі Індыі, Камуністычнай партыі Індыі (марксісцкай), Індыйскага нацыянальнага кангрэса. На выбарах 2006 97 месцаў у асамблеі штата са 140 атрымаў прокамуністычны Левы дэмакратычны фронт, астатнія дасталіся Аб’яднанаму дэмакратычнаму фронту (пад кіраўніцтвам ІНК).

Лічыцца найменш карумпіраваным штатам краіны. link Архівавана 5 ліпеня 2008.

Remove ads

Эканоміка

63 % ВУП штата забяспечвае сектар паслуг (турызм, банкі і фінансы, транспарт, сувязь), 17 % — сельская гаспадарка і рыбалоўства (2003).

Штат аграрна перанаселены, прамысловасць развіта слаба (асабліва ў параўнанні з суседнім Тамілнадам). Значную частку даходаў насельніцтва штата складаюць грашовыя пераводы з-за мяжы: керальцы, дзякуючы даволі высокаму ўзроўню адукацыі, складаюць вялікую долю індыйскіх работнікаў у арабскіх краінах.

Насельніцтва

Керала займае першае месца ў Індыі па ўзроўню пісьменнасці насельніцтва (звыш 90 %), што забяспечана, у асноўным, палітыкай, якую праводзяць камуністычныя ўрады штата. Акрамя таго, гэта адзіны штат Індыі, дзе жанчыны пераўзыходзяць па колькасці мужчын (гэта тлумачыцца высокай доляй хрысціян і мусульман).

Індуістаў 56 %, мусульман 25 %, хрысціян 19 %.

Афіцыйная мова — малаялам (блізкая да тамільскай мовы).

Remove ads

Турызм і славутасці

Thumb
Пляж у горадзе Варкала.
Thumb
Houseboat

Керала — адна з найбольш папулярных сярод турыстаў частак Індыі. Трапічны клімат Малабарскага берага, пышная расліннасць, унікальная культура і традыцыі рэгіёна прыцягваюць велізарную колькасць наведвальнікаў з-за мяжы. Часопіс National Geographic Traveller назваў Кералу адным з «дзесяці райскіх куткоў свету» і адным з «50-ці месцаў, якія трэба наведаць у жыцці».[8]

Да 1980-х гадоў Керала была практычна невядомая сярод турыстаў, асноўныя турыстычныя маршруты Індыі канцэнтраваліся тады на поўначы краіны. Дзяржаўная Карпарацыя па развіцці турызму ў Керале (Kerala Tourism Development Corporation) паклала аснову развіццю і росту турыстычнай індустрыі рэгіёна. У 2010 годзе штат наведала 0,66 млн замежных турыстаў.[9] Галіна турызму становіцца важнай часткай эканомікі штата. Керала мае каля 550 км узбярэжжа Аравійскага мора, значную частку яго займаюць пясчаныя пляжы. Найбольш папулярныя сярод турыстаў пляжы ў гарадах Кавалам, Алепі, Варкала, Чэраі, Канур і інш. Турыстаў таксама прыцягваюць сістэмы лагун і азёр, якія працягнуліся ўздоўж узбярэжжа, а таксама прырода трапічных лясоў рэгіёна.

У сталіцы штата ёсць адзін з найстаражытнейшых індуісцкіх храмаў Падманабхасвамі-Мандзір (III тыс. да н э.) і рэзідэнцыя былога махараджы Траванкор-Кочына. У горадзе Кочын — найстарэйшая ў Індыі Кочынская сінагога (1568).

У штаце ёсць пасёлак названы ў гонар іракскага прэзідэнта — Садама Хусейна.

Remove ads

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. kerala Праверана 23 лютага 2018.
  2. thiruvananthapuram Праверана 23 лютага 2018.
  3. Population of Kerala 2017 Праверана 23 лютага 2018.
  4. Kerala Area Праверана 23 лютага 2018.
  5. Time zone Праверана 23 лютага 2018.
  6. "Kerala : National Geographic Traveler selects Kerala as 'one of the 50 must see destinations of a lifetime'". Travel Portal of India. 27 January 2009. Архівавана з арыгінала 4 верасня 2011. Праверана 11 June 2011.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads