Тамілнад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тамілна́д[4] (англ.: Tamil Nadu) — штат на поўдні Індыі, на ўзбярэжжы Бенгальскага заліва, мяжуе са штатамі Андхра-Прадэш, Карнатака, Керала, саюзнай тэрыторыяй Пандышэры. Займае 11-е месца сярод штатаў па плошчы (130 058 км², параўнальна з плошчай Грэцыі) і 6-е па насельніцтву (67 млн чалавек, 2008). Адміністрацыйны цэнтр — Чэнаі. Самы вялікі горад — Мадурай.
Remove ads
Геаграфія

Заходняя і паўднёвая часткі штата ўзгорыстыя, з багатай расліннасцю, усходняя — прыбярэжныя раўніны з урадлівымі глебамі, паўночная — спалучае ўзгоркі і раўніны. Тамілнад — адзіны штат Індыі, на тэрыторыі якога ляжаць і Заходнія, і Усходнія Гаты. Сейсмічная актыўнасць нізкая. Клімат мусонны.
Эканоміка

Тамілнад з’яўляецца самым урбанізаваным штатам (47 % у 2005) і другім (пасля Махараштры) па прамысловай магутнасці штатам Індыі.
Найбольш развітыя галіны прамысловасці — ІТ-індустрыя (другое месца ў краіне пасля Карнатакі), машынабудаванне (40 % нацыянальнай вытворчасці аўтамабіляў, заводы Ford, Hyindai, Nissan), чорная металургія, энергетыка, тэкстыльная прамысловасць.
У сельскай гаспадарцы занята адносна невялікая частка насельніцтва. Пры гэтым штат стаіць на першым месцы ў Індыі па вырошчванні арахісу і цукровага трыснягу і на другім (пасля Пенджаба) па збору рысу.
Добра развіты турызм. Турыстычныя цэнтры — Чэнаі, Махабаліпурам, Уці, Еркаўд.
Remove ads
Насельніцтва
Большасць жыхароў штата — тамілы. На тамільскай мове гавораць 89,5 %, тэлугу — 5,7 %, канада — 1,7 %, урду — 1,5 % (2001). Шырока распаўсюджана і ўсеагульна выкарыстоўваецца англійская мова.
Індуізм спавядае 88 % насельніцтва, хрысціянства — 6 %, іслам — 5,6 % (2001). Хрысціянская абшчына Тамілнада самая шматлікая ў краіне.
Індэкс узроўню чалавечага развіцця ў Тамілнадзе — адзін з самых высокіх у краіне — 0.736 (сярэдні па Індыі — 0.619).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads