Кернава (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кернава́[1] — рака ў Беларусі, у Ашмянскім і Смаргонскім раёнах Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Ашмянка (басейн Віліі).
Remove ads
Назва
Назва літоўскага паходжання.
Звязаная з літоўскім kernavė «топкае месца ў лугах, у лясах», ад якога таксама літоўскія рачныя назвы Kernavas, Kerniava, Kernavė[2], у тым ліку гідронім Kernavė, ад якога літоўскі Кернаў (літ. Kernavė).
Водаапісанне
Даўжыня ракі 19 км[3]. Плошча вадазбору 103 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 ‰. Пачынаецца паміж вёскамі Скілондзішкі і Мікуцяны Ашмянскага раёна, цячэ па паўночнай ускраіне Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Рачунскае вадасховішча, створанае на Ашмянцы ў сутоках з Кернавой. Асноўны прыток — Нялюбка (злева). На працягу 7,4 км каналізаваная (выток — 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Медрыкі). Каля вёскі Медрыкі створана сажалка (плошча 0,17 км²).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads