Кестхей

горад у Венгрыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Кестхейmap
Remove ads

Ке́стхей (венг.: Keszthely [ˈkɛsthɛj], ням.: Kesthell) — горад на захадзе Венгрыі, у медзье Зала, размешчаны прыкладна за 190 км на паўднёвы захад ад Будапешта, у паўднёва-заходняй частцы возера Балатан. Насельніцтва 20 215 чалавек (2014 год).

Хуткія факты Кестхей, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Thumb
Цэнтр горада

Горад размешчаны прыкладна за 190 км на паўднёвы захад ад Будапешта. Праз Кестхей праходзяць чыгунка і аўтамабільная дарога, якія ідуць уздоўж усяго паўночнага берага возера Балатан. Час у дарозе на цягніку да Будапешта складае каля 3 гадзін, на аўтобусе ад аўтастанцыі Кестхея да аўтавакзала Неплігет у Будапешце — 2,5 гадзіны.

У горадзе размешчана прыстань, на якой швартуюцца як прагулачныя судны, так і выконваючыя рэгулярныя рэйсы па возеры.

Remove ads

Гісторыя

Упершыню горад згадваецца ў 1247 годзе, але рымскае паселішча існавала на гэтым месцы ўжо ў пачатку нашай эры. У 1386 годзе ў горадзе быў пабудаваны францысканскі касцёл, які добра захаваўся да нашых дзён. У 1421 годзе Кестхей атрымаў гарадскія прывілеі. У XVIII стагоддзі, пасля выгнання турак, пачалося маштабнае будаўніцтва асабнякоў і храмаў, пераважна ў стылі барока. У 1745 годзе быў пабудаваны палац Фештэцічаў, які стаў цяпер галоўнай славутасцю горада.

Remove ads

Славутасці

Thumb
Калона Св. Тройцы і Ратуша на цэнтральнай плошчы Кестхея
  • Палац Фештэцічаў (1745 год) — адна з найбуйнейшых венгерскіх сядзіб з прыгожым паркам
  • Ратуша (XVIII стагоддзе)
  • Калона Святой Тройцы (1770 год)
  • Касцёл францысканцаў (1386 год; неаднаразова перабудоўваўся)
  • Музей Геаргікан (распавядае пра гісторыю сельскай гаспадаркі Венгрыі)
  • Музей возера Балатан

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads