Левача
горад у Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ле́вача (славацк.: Levoča, ням.: Leutschau, венг.: Lőcse) — горад ва ўсходняй Славакіі (гістарычная вобласць Спіш) ля падножжа Левачскіх Врхоў, непадалёк ад замку Спішскі Град.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Левача згадваецца ў 1249 годзе ў лісце караля Белы IV, хоць горад існаваў задоўга да гэтага — раманскі касцёл Св. Мікалая існаваў тут яшчэ ў XI ст. У 1241 годзе, пасля мангола-татарскага нашэсця, сюды прыйшлі першыя нямецкія каланісты.
У 1271 Левача згадваецца ўжо як свабодны каралеўскі горад, цэнтр правінцыі. У XV ст. левацкія купцы атрымалі ад венгерскага караля шэраг прывілеяў і горад пачаў хутка развівацца. Дамінантнае становішча Левачы пацвярдзіў і факт перамогі ў так званай «стагадовай вайне» з іншымі спіскімі гарадамі за права першынства на Спішы. У гэты час Левача становіцца цэнтрам пратэстанцкага руху на Славакіі.
Горад пачаў прыходзіць у занядбанне ў XVII ст. падчас антыгабсбургскіх паўстанняў. Страту значэння Левачы пацвярдзіў 1871 год, калі новая чыгунка мінула горад.
У цяперашні час Левача невялікае мястэчка з цудоўна захаваўшыміся цэнтрам і шматлікімі помнікамі архітэктуры. У 2009 годзе разам са Спіскім Градам сярэднявечныя помнікі Левачы ўтварылі адзіны аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Remove ads
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Гл. таксама
- Майстар Павел з Левачы
Зноскі
- Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr] — Bratislava: ŠÚ SR, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
- Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK] . Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads