Клавс Чаварс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клавс Чаварс (лат.: Klāvs Čavars) (нар. 11 лютага 1996, г. Вэнтспілс, Латвія) — латвійскі баскетбаліст, цэнтравы .
Remove ads
Кар’ера

Прафесійную кар’еру ў 2011 годзе ў студэнцкай камандзе «Вэнтспілса», якая выступала ў 2 дывізіёне чэмпіянату Латвіі. Пасля чаго цэнтравы перабраўся ў «Ліепаі/Трыабет», дзе замацаваўся ў стартавай пяцёрцы. У яго кар’еры таксама былі іспанская «Гран Канарыя», турэцкі «Генчлік» і 2 гады ў рыжскім ВЭФе.
Сезон 2019/20 правёў у родным для яго «Вэнтспілсе», дзе таксама пачынаў гульню з першых хвілін. У Латвійска-Эстонскай Лізе цэнтравы правёў 20 сустрэч з сярэдняй статыстыкай 9.7 ачкоў, 6.5. падбораў, 1.5 перадачы і 2.2 блок-шоты за 20 хвілін. У Кубку ФІБА-Еўропа — 12 гульняў з сярэднімі паказнікамі 11.3 ачкі, 7.4 падборы, 2.3 блок-шоты за 21 хвіліну. Пры гэтым у матчы супраць «Прышціны» гулец набраў 26 ачкоў, зрабіў 13 падбораў, 3 перадачы і 5 блок-шотаў.
Выступаў за моладзевыя каманды зборнай Латвіі U-16, U-18 і U-20. А ў 2017 і 2020 гадах выступаў і за галоўную каманду краіны.
У чэрвене 2020 года падпіса кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[2].
Remove ads
Зноскі
- Klāvs Čavars // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- Клавс Чаварс будзе бараніць колеры «Цмокаў» Архівавана 19 кастрычніка 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads