Мінск (баскетбольны клуб)
беларуская баскетбольная каманда From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Мінск» — прафесійны баскетбольны клуб з Мінска, аб’ядноўвае тры прафесійныя баскетбольныя каманды (дзве мужчынскія і жаночую).
Remove ads
Назва
З 2012 па 2022 год клуб меў назву «Цмокі-Мінск».
Згодна з паданнем, Мінск быў заснаваны волатам-асілкам, чарадзеем млынаром, які пабудаваў млын, малоў муку з камянёў і пёк хлеб, а па начах лётаў на млыне, збіраў па акрузе адважных і моцных да сябе ў дружыну. Калі верыць міфам, гэтым асілкам і быў Цмок, які прыняў чалавечае аблічча.
У 2022 годзе клуб стаў называцца «Мінск»[1].
Гісторыя
Ідэя стварэння прафесійнага баскетбольнага клуба належыць Канстанціну Шараверу. У 2001 годзе ён стварыў на базе агульнаадукацыйных школ Мінска праект «Мэджык баскет». Праца секцый па баскетболе прыцягнула ўвагу гарадскіх улад і атрымала развіццё. 9 сакавіка 2006 года яна здабыла спартыўную і юрыдычную форму: на свет з’явіўся заснаваны гарвыканкамам прафесійны баскетбольны клуб «Мінск-2006». Праект нароўні з мужчынскай камандай аб’ядноўваў у сваёй структуры калектыў дублёраў, жаночае падраздзяленне, а таксама дзіцяча-юнацкую школу.
Далучыўшыся да змаганняў пад эгідай нацыянальнай федэрацыі, «Мінск-2006» адразу ж стаў бачным іграком на спартыўным полі краіны. Прагрэсуючы з года ў год, каманда падбіралася да вяршыняў айчыннага баскетбола, а з 2009 года стала яго гегемонам — на ўнутранай арэне «гараджанам» не знаходзілася роўных.
«Мінск-2006» стаў таксама ўдзельнікам Еўрачэленджа ФІБА. З сезону-2010/11 з’яўляецца адзіным прадстаўніком краіны ў рамках Адзінай лігі ВТБ.
14 верасня 2012 клуб абвясціў пра рэбрэндынг — змену наймення ўсіх прафесійных і дзіцячых каманд структуры. Гэта было зроблена з мэтай прыцягнуць дадатковую цікавасць аматараў баскетбола ў краіне, стаць вядомым і непаўторным спартыўным суб’ектам на міжнароднай арэне. Новае імя «Цмокі-Мінск» адлюстроўвала духоўныя і гістарычныя карані, уласцівыя беларусам, пры гэтым захоўваючы нестандартнасць, якія дыктаваліся маркетынгавай стратэгіяй. У першы ж год пасля змены «шыльды» каманда захапіла лідарства па колькасці гледачоў на хатніх матчах сярод усіх удзельнікаў Адзінай лігі ВТБ.
Remove ads
Дасягненні
Склад 2020/21
Склад каманды
Яўген Белянкоў
Уладзіслаў Блізнюк
Уладзімір Верамеенка
Дзяніс Вікенцьеў (прыйшоў у каманду ў ходзе сезону)
Бэнджамін-Павел Дуду
Крыс Клайбарн
Дэрэк Кук (прыйшоў у каманду ў ходзе сезону)
Роберт Лоўры (пакінуў каманду ў ходзе сезону)
Томс Лэйманіс
Аляксандр Пустагвар
Андрэй Рагазенка
Максім Салаш (пакінуў каманду ў ходзе сезону)
Андрэй Стаброўскі
Аляксей Трасцінецкі
Клавс Чаварс
Трэнеры каманды
Расціслаў Вяргун (галоўны трэнер)
Эдмундс Валейка
Войтэк Валіх
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Трэнеры
Аляксандр Папкоў (2006—2007)
Ігар Карнеенкаў (2007—2008)
Андрэй Крыванос (2008—2013)
Дональдас Кайрыс (2013—2014)
Андрэй Крыванос (2014)
Ігар Грышчук (2014—2017)
Аляксандр Круцікаў (2017—2019)
Расціслаў Вяргун (2019—2023)
Аляксей Сухавецкі (2023—2024)
Аляксандр Падзерачоў (з 2024)
Фарм-клубы
Моладзевая каманда
Рэзервовая каманда
Юніёрскія каманды
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads