Кладофара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кладофара (Cladophora) — род ніткавых зялёных водарасцей сямейства кладофаравых.
Remove ads
Апісанне
Макраскапічныя водарасці ў выглядзе рыхлых ніткавата-кусцістых дзярнінак шчыльных падушка- і паўшарападобных калоній ці бясформенных скопішчаў цёмна-зялёных, цвёрдых навобмацак нітак (ціна); прымацаваны рызоідамі да субстрату ці свабодна плаваюць, утвараючы ціну. Ніткі галінастыя, з адным радам звычайна выцягнутых (даўжыня перавышае шырыню ў 20 разоў), шмат’ядравых клетак — сегментаў. Хларапласт сеткаваты ці ў выглядзе мноства дыскападобных пласцін і пірэноідаў.

Вядома звыш 150 відаў, пашыраных у трапічных і ўмераных шыротах, на мелкаводдзі мораў, саланаватых і прэсных вадаёмаў. На Беларусі ў азёрах, сажалках і рэках адзначаны кладофара слабая (Cladophora fracta), кладофара скручаная (Cladophora glomerata).
Размнажэнне вегетатыўнае (часткамі талому, акінетамі), бясполае (зааспорамі), полавае (ізагамія). Адзначана чаргаванне пакаленняў: спарафіту і гаметафіту.
Remove ads
Літаратура
- Міхееа Т. М. Кладофара // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads