Клапагон еўрапейскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клапаго́н еўрапейскі[1] (Actaea europaea) — від кветкавых травяністых раслін роду Варанец (Actaea) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Расліна можа дасягаць у вышыню 1,5 метра. Сцябло (адно або некалькі[2]) прамастаячае, жорсткае, разгалінаванае, пакрытае лісцем. Падземная частка заканчваецца карэнішчам. Лісце буйное, даўжынёй да 40[2] см, перыстае, яйкападобнае, з зубчастым краем, з ніжняга боку рэдка апушанае. Ніжняе лісце на доўгіх, пашыраных унізе чаранках, верхняе — амаль сядзячае[2].

Кветкі зеленаватыя, сабраныя ў разгалінаваныя суквецці. Калякветнік складаецца з 4—5 рана ападаючых белаватых пялёсткаў[2]. Плод лістоўка з кручкаватым носікам. Насенне пакрыта бурымі лускавінкамі.
Remove ads
Арэал і экалогія
Па паходжанні сярэднееўрапейскі лесастэпавы від. Пашырэнне: Сярэдняя Еўропа і заходнія раёны Усходняй Еўропы. На тэрыторыі Беларусі гэты рэліктавы від знаходзіцца за паўночна-ўсходняй мяжой арэала[3].
Асаблівасці біялогіі
Цвіце ў ліпені—жніўні. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна[2].
Ахова
Пад дзяржаўную ахову на тэрыторыі Беларусі ўпершыню ўзяты ў 1964 г. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Ахоўваецца ў Польшчы[3].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 139. (руск.)
- КЛОПОГОН ЕВРОПЕЙСКИЙ Архівавана 5 снежня 2014. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads