Варанец (род раслін)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варане́ц[2] (Actaea) — род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Вядома каля 10 відаў.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя карэнішчавыя травы вышынёй 50—75 см, з буйным, двойчы трайчастым лісцем. Сцёблы прамастойныя, разгалінаваныя. Кветкі ў пэндзлях, белага або бела-ружовага колеру. Плод — ягадападобная касцянка чорнага, белага або чырвонага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія
Варанец сустракаецца ў Паўночнай Еўропе, на Каўказе і ў Заходняй Сібіры, Манголіі, Кітаі, Японіі, а таксама ў Паўночнай Амерыцы. Расце ў вільготных, цяністых хвойных і змяшаных лясах, на ўзлесках; на сухіх гліністых або глініста-камяністых схілах, цалкам адкрытых месцах або ў рэдкіх зарасніках; на купінах сярод травяных балот, па лясных балотах.
Класіфікацыя
Сістэматыка
Род падзяляюць на 7 секцый: Actaea, Cimicifuga, Dichanthera, Oligocarpae, Pityrosperma, Podocarpae, Souliea.
Віды
Па выніках філагенетычных даследаванняў канца XX — пачатку XXI стагоддзя раней самастойны род Cimicifuga цяпер далучаны да роду Варанец.
Паводле базы даных The Plant List, род уключае 30 відаў[3]:
- Actaea arizonica (S.Watson) J.Compton [syn. Cimicifuga arizonica S. Watson]
- Actaea asiatica H.Hara
- Actaea austrokoreana (H.W.Lee & C.W.Park) Cubey
- Actaea bifida (Nakai) J.Compton
- Actaea biternata (Siebold & Zucc.) Prantl
- Actaea brachycarpa (P.K.Hsiao) J.Compton
- Actaea cimicifuga L. [syn. Cimicifuga foetida L.][4]
- Actaea cordifolia DC. [syn. Actaea rubifolia (Kearney) Kartesz] [syn. Cimicifuga cordifolia (DC.) Torr. & A.Gray][5] [syn. Cimicifuga rubifolia Kearney]
- Actaea dahurica (Turcz. ex Fisch. & C.A.Mey.) Franch. [syn. Cimicifuga dahurica (Turcz. ex Fisch. & C.A.Mey.) Maxim.][6]
- Actaea elata (Nutt.) Prantl Cimicifuga elata Nutt.[5]
- Actaea europaea (Schipcz.) [syn. Cimicifuga europaea L. — Клапагон еўрапейскі][5]
- Actaea frigida (Royle) Prantl
- Actaea heracleifolia (Kom.) J.Compton [syn. Cimicifuga heracleifolia Kom.][5]
- Actaea japonica Thunb. [syn. Cimicifuga acerina (Prantl) Tanaka] [syn. Cimicifuga japonica (Thunb.) Spreng.]
- Actaea kashmiriana (J.Compton & Hedd.) J.Compton
- Actaea laciniata (S.Watson) J.Compton
- Actaea × ludovicii B.Boivin
- Actaea mairei (H.Lév.) J.Compton
- Actaea matsumurae (Nakai) J.Compton & Hedd.
- Actaea pachypoda Elliott[7][syn. Actaea alba auct.][7]
- Actaea podocarpa DC. [syn. Cimicifuga americana Michx.][5] [syn. Cimicifuga cordifolia Pursh] [syn. Cimicifuga palmata Michx.] [syn. Cimicifuga podocarpa (DC.) Elliott]
- Actaea purpurea (P.K.Hsiao) J.Compton
- Actaea racemosa L. [syn. Cimicifuga racemosa (L.) Nutt.][5]
- Actaea rubra (Aiton) Willd. [syn. Actaea arguta Nutt.] [syn. Actaea neglecta Gillman] [syn. Actaea spicata var. erythrocarpa Fisch.][8] [syn. Actaea spicata var. rubra Aiton]
- Actaea simplex (DC.) Wormsk. ex Prantl [syn. Actaea cimicifuga var. simplex DC.] [syn. Cimicifuga simplex (DC.) Wormsk. ex Turcz.][5]
- Actaea spicata L. typus[1] — Варанец коласападобны[9] [syn. Actaea spicata var. nigra L.]
- Actaea taiwanensis J.Compton, Hedd. & T.Y.Yang
- Actaea vaginata (Maxim.) J.Compton
- Actaea yesoensis (Nakai) J.Compton & Hedd.
- Actaea yunnanensis (P.K.Hsiao) J.Compton
Remove ads
Значэнне
Усе часткі раслін ядавітыя. Дэкаратыўныя, лекавыя і тэхнічныя расліны.
Зноскі
- Звесткі пра род Actaea у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
- Actaea (англ.). The Plant List. Version 1.1. (6 жніўня 2013). Праверана 1 студзеня 2017.
- Электронный каталог сосудистых растений Азиатской России: клопогон вонючий Архівавана 10 ліпеня 2017. (Праверана 23 лістапада 2009)
- Клапагон Архівавана 8 снежня 2007. на agbina.com (Праверана 23 лістапада 2009)
- Электронный каталог сосудистых растений Азиатской России: клопогон даурский Архівавана 6 сакавіка 2016. (Праверана 23 лістапада 2009)
- Воронец Архівавана 25 кастрычніка 2007. на agbina.com (Праверана 23 лістапада 2009)
- Электронный каталог сосудистых растений Азиатской России: воронец красноплодный Архівавана 11 жніўня 2011. (Праверана 23 лістапада 2009)
- Электронный каталог сосудистых растений Азиатской России: воронец колосистый Архівавана 9 жніўня 2011. (Праверана 23 лістапада 2009)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads