Клара Сцяпанаўна Лучко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кла́ра Сцяпанаўна Лучко́ (1 ліпеня 1925, с. Чутавэ, Украінская ССР — 26 сакавіка 2005, Масква, Расія) — савецкая і расійская актрыса. Народная артыстка СССР (1985). Лаўрэат Сталінскай прэміі II ступені (1951).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 1 ліпеня 1925 года ў с. Чутавэ (па іншых дадзеных — у с. Старыя Санжары) Палтаўскай вобласці, УССР, у сялянскай сям’і.
Бацька — Сцяпан Рыгоравіч — быў родам з сяла Лучкі (адсюль і прозвішча Лучко) і працаваў старшынёй саўгаса ў сяле Якаўцы. Маці — Ганна Іванаўна, таксама была на кіруючай пасадзе: узначальвала калгас суседняга раёна. Па ўспамінах самой актрысы, у маці быў цудоўны голас: у маладосці яна ўдзельнічала ў самадзейнасці і нават спявала ў царкве разам з І. Казлоўскім.
У 1943 годзе, пасля заканчэння школы, нечакана для маці прыняла рашэнне паступіць ва УДІК, які знаходзіўся ў той час у Алма-Аце ў эвакуацыі. На яе рашэнне паўплывала газета, якая выпадкова трапіла ў рукі, з аб’явай аб наборы студэнтаў на першы курс. Прыёмныя выпрабаванні будучай зоркі прайшлі некалькі незвычайна. Разгубіўшыся, яна не змагла прачытаць абавязковы набор твораў, але сітуацыю выратаваў знакаміты педагог Б. У. Бібікаў, які ўзначальваў прыёмную камісію. Ён папрасіў Клару згуляць незвычайны эцюд «з сяброўкай, якая тоне», з чым яна зладзілася так пераканаўча, што была залічана на першы курс, у майстэрню С. А. Герасімава і Т. Ф. Макаравай (скончыла ў 1948 годзе).
Папулярнасць прыйшла ў 1950 годзе, пасля выхаду на экраны фільма «Кубанскія казакі», за ўдзел у якім яна атрымала Сталінскую прэмію другой ступені.
Remove ads
Фільмаграфія
- «Чырвонае лісце» (1958) — Ядвіга
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads