Клаус Яханіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клаус Вернер Яханіс (рум.: Klaus Werner Iohannis, ням.: Klaus Johannis, нар. 13 чэрвеня 1959[1][2][…], Сібіу[3]) — румынскі палітык, Прэзідэнт Румыніі (2014—2025).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 13 чэрвеня 1959 года ў г. Сібіу ў сям’і трансільванскіх саксаў Сусанны і Густава Хайнца Яханісаў. У 1992 годзе яго бацькі перабраліся ў нямецкі Вюрцбург і атрымалі нямецкае грамадзянства, скарыстаўшыся правам на вяртанне.
У 1979 годзе паступіў на факультэт фізікі ва Універсітэце Бабеш-Бояі ў г. Клуж-Напока, пасля здачы ўступных экзаменаў быў накіраваны на 9 месяцаў у г. Тымішаара для праходжання вайсковай службы. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1983 годзе працаваў настаўнікам фізікі ў розных школах і каледжах Сібіу, у тым ліку у 1989—1997 гадах — у гімназіі імя Самуэля фон Брукенталя, найстарэйшай нямецкамоўнай школе Румыніі.
З 1997 па 1999 год ён быў намеснікам галоўнага школьнага інспектара жудзеца Сібіу, а з 1999 года да свайго абрання на пасаду мэра ў 2000 годзе ён быў галоўным школьным інспектарам жудзеца.
Прэзідэнт Румыніі з 21 снежня 2014 года па 12 лютага 2025 года.
Валодае румынскай, нямецкай і англійскай мовамі. З 1989 года ён жанаты з Кармен Яханіс (у дзявоцтве — Лэзуркэ), выкладчыкам англійскай мовы ў нацыянальным каледжы імя Георгія Лазара ў Сібіу.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads