Клевяшчына няпэўная
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клевяшчы́на няпэўная[2][3], Клевяшчыца[4][5] (Kadenia dubia) — від кветкавых раслін роду Kadenia сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая або двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30—100 см з верацёнападобным коранем. Сцябло адзіночнае, прамое, злёгку баразнаватае і слаба галінастае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае, двойчы-тройчы перыстараздзельнае або ланцэтападобна-лінейнае, з вострым канцом. Ніжняе лісце на чаранках, пераходзячых у похвы. Похвы лісця часта маюць пурпуровае адценне. Кветкі белага колеру, у складаных парасоніках з 20—35 промнямі. Пялёсткі кветак эліпсоіднай формы. Плод — віслаплоднік, які пры выспяванні распдаецца на дзве палавінкі (мерыкарпіі) з 5 шырокімі крылатымі рэбрамі.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Барэальны еўраазіяцкі від. Святлолюбівая расліна, але пераносіць цень[6]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф і эўтроф[6]. Расце ў мяшаных лясах з бярозавым і бярозава-асінавым дрэвастоем, у алешніках, прыбярэжных і пойменных хмызняках, на вільготных лугах, аблогах і пустках.
Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, у Літве, Латвіі, Украіне[6].
Зноскі
- Kadenia dubia (Schkuhr) Lavrova & V.N.Tikhom. is an accepted name (англ.). Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden. Праверана 17 лістапада 2013.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Кадения сомнительная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads