Юрый Уладзіміравіч Каласоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Уладзіміравіч Каласо́ўскі (нар. 20 кастрычніка 1960, Унеча, Бранская вобласць, Расія) — беларускі археолаг.

Хуткія факты Юрый Уладзіміравіч Каласоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 20 кастрычніка 1960 года ва Унечы Бранскай вобласці (Расія). У 1982 годзе скончыў Горкаўскі ўніверсітэт. З 1984 года працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 2008 года — у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі»[1].

Навуковая дзейнасць

Даследуе помнікі жалезнага веку і ранняга сярэднявечча Верхняга Падняпроўя: кіеўскай культуры III—V стст. тыпу Гарадка—Заазер’е ў Віцебскім Падзвінні, тыпу Абідні ў Верхнім Падняпроўі і калочынскай культуры V—VII стст. тыпу Кісялі—Вежкі ў Аршанска-Магілёўскім Падняпроўі. Удзельнік шэрагу беларускіх і расійскіх навуковых праектаў па археалогіі ранніх славян[1].

Даследаваў археалагічны комплекс Вежкі, гарадзішчы Германы, Ірвяніца, Панізоўе, Чырына ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці, гарадзішча Кімбараўка і дзяцінец Гара Камунараў у Мазыры, археалагічныя помнікі ў Віцебску і Мінску[1].

Выявіў і абследаваў помнікі кіеўскай культуры ў Аршанскім Падняпроўі (разам з А. С. Курапаткіным)[1].

Remove ads

Публікацыі

Аўтар шэрагу навуковых прац[1]:

  • Штрихованная керамика на северо-востоке Беларуси (по материалам городищ Оршанского Поднепровья) // Гістарычныя лёсы Верхняга Падняпроўя. — Магілёў, 1989. — Ч. 1.
  • Плямёны калочынскай культуры // Гісторыя Беларусі. — Мінск, 2000. — Т. 1.
  • Памятники киевской культуры в Оршанском Поднепровье (у сааўт. з А. С. Курапаткіным) // Раннеславянский мир. — Москва, 2002. — Вып. 4. — Верхнее Поднепровье и Подвинье в III—V вв. н.э.
  • Раскопки городища у д. Кисели (Дымокуры) Толочинского р-на и у д. Черкасово Оршанского р-на Витебской области (у сааўт.) // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2003. — № 8.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads