Клодзій Альбін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клодзій Альбін
Remove ads

Клодзій Альбін (каля 150 г. — 19 лютага 197 г.) — рымскі імператар, абвешчаны брытанскімі і іспанскімі легіёнамі пасля забойства Пертынакса. За светлыя валасы атрымаў імя Альбін (Белы).

Хуткія факты Дэцым Клодзій Септымій Альбін, Рымскі імператар ...
Thumb
Манета Клодзія Альбіна. На манеце адлюстравана адно са свят, што адзначаўся ў Паўночнай Афрыцы, адкуль Альбін быў родам

Родам Альбін быў з арыстакратычнай сям’і Паўночнай Афрыкі. У 192 г. ён займаў пасаду губернатара Брытаніі.

Калі Пертынакс быў забіты, трон фактычна быў прададзены з торгу прэтарыянцамі знатнаму сенатару Дзідзію Юліяну. Аднак чарада ваенных мецяжоў у правінцыях дала зразумець, што ўлада новага імператара вельмі нестабільная.

Разгарэлася грамадзянская вайна, у якой Альбін выступаў у саюзе з Септыміем Северам, які заняў Рым і даў Альбіну тытул Цэзара. Маючы ў распараджэнні брытанскія і іспанскія легіёны, Альбін вёў паспяховыя баявыя дзеянні ў заходняй частцы імперыі. Разлад паміж саюзнікамі наступіў, калі Север перамог аднаго з прэтэндэнтаў на трон Песцэнія Нігера. Да Альбіна былі падасланы забойцы ад Севера.

Увосень 196 г. Альбін абвяшчае сябе Аўгустам. Чэрпаючы рэсурсы з Брытаніі, Галіі і абапіраючыся на свае легіёны, ён паспяхова ваюе з войскамі Севера.

У лютым 197 г. арміі двух імператараў сустрэліся. Пасля найцяжэйшай бітвы пры Лугдуне, у якой брала ўдзел у цэлым ад 110 да 150 тысяч чалавек, Альбін быў разбіты і скончыў жыццё самагубствам.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads