Клод Сатэ

французскі кінарэжысёр і сцэнарыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Клод Сатэ (фр.: Claude Sautet; 23 лютага 1924(1924-02-23)[1][2][…], Манруж, дэпартамент Сена, Францыя[1][3]22 ліпеня 2000(2000-07-22)[4][5][…], XIV акруга Парыжа, Францыя[6]) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст.

Хуткія факты Клод Сатэ, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Вышэйшай школе дэкаратыўных мастацтваў, працаваў як музычны крытык і педагог. У 1946 годзе скончыў IDHEC. Пачынаў як асістэнт рэжысёра, пазней быў прадзюсарам на тэлебачанні. Дэбютаваў як рэжысёр у 1955 годзе камедыяй «Дзень добры, усмешка».

Фільм «Дробязі жыцця» (1970), з энтузіязмам прыняты на Канскім фестывалі, прынёс Сатэ міжнародную вядомасць, а таксама абазначыў новы віток у кар’еры Ромі Шнайдэр. Супрацоўніцтва Сатэ і Шнайдэр працягнулася ў фільмах «Макс і бляхары», «Сезар і Разалі»; за ролю ў фільме «Простая гісторыя», намінаваным на «Оскар» як найлепшы замежны фільм, Шнайдэр атрымала прэмію «Сезар» як найлепшая актрыса.

У 1993 годзе за фільм «Сэрца зімой» Сатэ атрымаў Сярэбранага льва на Венецыянскім кінафестывалі і прэміі «Сезар» як найлепшы рэжысёр. Тую ж прэмію ён атрымаў тры гады праз свой апошні фільм «Нэлі і спадар Арно».

Памёр ад раку. Пахаваны на могілках Манпарнас.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads