Клубніцы
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клубні́цы, Суніцы мускатныя, Суніцы мускусныя[1], Трускалкі (Fragaria moschata) — кветкавыя расліны роду Суніцы (Fragaria)[2]. Часта клубніцамі няправільна называюць суніцы садовыя.
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 15—40 см. Карэнішча гарызантальнае. Лісце трайчастае, буйное, апушанае. У пазухах прыкаранёвага лісця развіваюцца кароткія паўзучыя парасткі (вусы), якія ўкараняюцца. Кветкі аднаполыя, белыя. Кветаносы вышэйшыя за лісце. Плады — ягады, дробныя, малінава-чырвоныя, салодкія, духмяныя з белай мякаццю.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія

Пашыраны і культывуюцца ў Еўропе. У дзікім стане сустракаецца ў лясах, хмызняках, цяністых месцах і высокім травастоі ў еўрапейскай частцы былога СССР[2]. На тэрыторыі Беларусі ў дзікім стане трапляецца ў цяністых лясах, хмызняках, на ўзлесках.
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[3].
Выкарыстанне
Харчовыя і лекавыя расліны. Спажываюць свежыя і перапрацаваныя. Для прысядзібнага садаводства выкарыстоўваюць сунічна-клубнічныя гібрыды.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 54. — 160 с. — 2 350 экз.
- Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Земляника лесная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 51—54. — 200 с. — 130 000 экз.
- Земляника мускусная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads