Клэпарыў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клэпарыўmap
Remove ads

Клэпарыў[1] (укр.: Клепа́рів) — мясцовасць у Шаўчэнкаўскім і Залізнычным раёнах Львова. Размешчана паміж вуліцамі Шаўчэнкі (з ніжняй Гарадоцкай), Джэрэльнай і Ерашэнкі. Цэнтральнай воссю раёна з’яўляецца вул. Клэпарыўская.

Хуткія факты Клэпарыў, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Клэпарыў вядомы яшчэ з XIII ст., калі кароль Данііл будаваў вакол Львова ўмацаванні для абароны ад татараў.

У пачатку XV ст. мяшчанін Андрэй Клёпер з вядомай львоўскай сям’і будаўнікоў, што будавала вакол Львова сцены, набыў 12 палёў гэтых зямель. У 1419 г. ён пабудаваў тут маёнтак Клёпэргоф (што пасля трансфармавалася ў «Клэпарыў»). У «Польскім геаграфічным слоўніку» сцвярджалася аб заснаванні вёскі ў 1430 г.

У 1535-1560-х гг. горад выкупіў гэты багаты асабняк з прыгожымі землямі, сажалкамі і вінаграднікамі (у даўнія часы Клэпарыў славіўся вырошчваннем вінаграду і адбельваннем палатна). Жыхары Клэпарава займаліся агародніцтвам і садаўніцтвам. Далёка за межамі Львова былі вядомыя мясцовыя чарэхі (гібрыд вішні і чарэшні, рос толькі ў Львове).

У XIX ст. тут (у паўночнай частцы Клэпарава) пабудавалі чыгунку. У 1908 г. па вул. Шаўчэнкі быў пракладзены электрычны трамвай (цяпер № 7). Раён увайшоў у межы горада 11 красавіка 1930 г.

Remove ads

Аб’екты

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads