Ключагорская ГЭС

былая гідраэлектрастанцыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ключагорская ГЭС — колішняя малая гідраэлектрастанцыя на рацэ Обаль (за 32 км ад вытоку) у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Захавалася плаціна Ключагорскага вадасховішча.

Будаўніцтва гідраэлектрастанцыі пачалося ў 1949 годзе. Запушчана ў эксплуатацыю 28 чэрвеня 1953 года. Вышыня плаціны складала 7,1[1] м. Магутнасць электрастанцыі — 350 кілавольт-ампер. Першымі электрычную энергію гідраэлектрастанцыі атрымалі калгасы «Вапняк», імя Дзяржынскага і гарадскі пасёлак Езярышча, у наступныя 4 гады — калгасы імя Карла Маркса, «Новае жыццё», «Віраўлянскі» і гаспадаркі Халамерскага сельсавета.

Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984.  588 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads