Ключаўская Сопка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ключаўская Сопка
Remove ads

Ключаўская Сопка, Ключаўскі вулкан (руск.: Ключевская Сопка, Вулкан Ключевской) — дзеючы стратавулкан на ўсходзе Камчаткі. Маючы вышыню 4850 м, з’яўляецца самым высокім актыўным вулканам на Еўразійскім кантыненце. Узрост вулкана прыблізна 7000 гадоў.

Хуткія факты Ключаўскі вулкан, Краіна ...
Remove ads

Асноўныя звесткі

Размешчаны ў Ключаўской групе вулканаў, на адлегласці 60 км ад узбярэжжа Камчацкага заліва Ціхага акіяна, паблізу ад вулканаў Камень і Безыменны. Абсалютная вышыня вулкана складае 4850 метраў. Уяўляе сабой правільны конус з 70 пабочнымі конусамі, купаламі і кратарамі. Складзены патокамі базальтавай, збольшага андэзітавай лавы, у верхняй частцы пераважна друзлым матэрыялам. Нягледзячы на вялікую вышыню вулкана на ім няма снегу і ледавікоў. Гэта выклікана актыўнай вулканічнай дзейнасцю. Імя яму даў Уладзімір Атласаў.

З’яўляецца актыўным вулканам, за 270 гадоў адбылося больш за 50 моцных вывяржэнняў; актыўныя фумаролы і сальфатары. У кратары частыя выбухі з выкідамі вулканічных бомбаў і попелу. У ходзе вывяржэння 2004—2005 гг слуп попелу дасягнуў рэкорднай вышыні ў 8000 м. Апошняе вывяржэнне адбылося ў 2009 годзе — да яго вышыня вулкана складала 4850 м, цяпер яна набліжаецца да 5000 метрам, бо вулкан працягвае вывяргацца. З канца XVII стагоддзя да 1932 года Ключаўскі вулкан фарміраваўся толькі за кошт тэрмінальных (вяршынных) вывяржэнняў. У непасрэднай блізкасці ад вулкана знаходзіцца патухлы вулкан Камень вышынёй 4579 м.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads