Кляштар канонікаў латэранскіх (Быхаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кляштар канонікаў рэгулярных латэранскіх — колішні рымска-каталіцкі сакральны комплекс у Быхаве, узведзены ў XVII ст. Знаходзіцца на высокім правым беразе ракі Дняпро, на поўнач ад замка. У склад комплексу ўваходзіў касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, які ў 1960-я зруйнавалі савецкія ўлады.
Remove ads
Гісторыя


У 1619 уладальнікі Быхава Хадкевічы[1] фундавалі ў ім кляштар канонікаў латэранскіх з драўляным касцёлам пад тытулам Святога Казіміра. У 1765 тагачасныя ўладальнікі места Сапегі збудавалі на месцы драўлянага новы мураваны касцёл пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Пасля здушэння вызваленчага паўстання (1830—1831) улады Расійскай імперыі скасавалі кляштар[2], у будынках якога размясцілася жаночая гімназія. Пазней у кляштарным корпусе працавала расійская вязніца.
У наш час у колішнім кляштары працуе аўтамабільная школа, будынак дагэтуль не вярнулі каталікам.
Remove ads
Зноскі
- к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 394.
- к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 395.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads