Клімент Васілевіч Квітка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клімент Васілевіч Квітка (4 лютага (23 студзеня) 1880, с. Хмялёў, цяпер Роменскі раён, Сумская вобласць — 19 верасня 1953; Масква) — украінскі музыказнаўца-фалькларыст.
Адзін з заснавальнікаў савецкай музычнай этнаграфіі. Аўтар шматлікіх тэарэтычных прац, прысвечаных украінскаму музычнаму фальклору. Яму належаць таксама працы па вывучэнні народных музычных інструментаў, навучальныя і метадычныя дапаможнікі. Узнагароджаны 2 ордэнамі, а таксама медалямі. Распрацаваў новую методыку палявой працы, тэарэтычныя асновы этнамузыкальнай сацыялогіі і гісторыка-параўнальнага вывучэння музыкі этнічна роднасных народаў (славян, цюрак). Зрабіў шэраг важных адкрыццяў у вобласці паходжання і распаўсюджвання першабытных гукашэрагаў, храматызмаў, рытмічных архетыпаў і народных музычных інструментаў. Істотнае значэнне маюць і яго працы па крытыцы крыніц.
К. В. Квітка сабраў звыш 6000 украінскіх, рускіх, беларускіх і інш. народных песень.
Квітка зрабіў унікальныя запісы на фанограф дум кабзара Ігната Ганчарэнкі, галасоў Лесі Украінкі і Івана Франко. Таму нездарма яго называюць заснавальнікам украінскай музычнай этнаграфіі.
Remove ads
- «Народнi мелодiї з голосу Лeci Українки», ч. 1-2 — Киев, 1917/18;
- «Українськi народнi мелодiї» — Kиев, 1922;
- «Ритмiчнi паралелi в пicнях слов’янських народiв» — Киев, 1923;
- «М. Лисенко як збирач народних пiсень» — Киев, 1923;
- «Професiональнi народнi спiвцi i музиканти на Українi» — Киев, 1924;
- «Вступнi уваги до музичноетнографiчних студiй» — Киев, 1925;
- «Первicнi тоноряди» — Киев, 1926;
- «Українськi пicнi про дiтозгубницю» — Киев, 1926;
- «Ангемiтонiчнi примiтиви i теорiя Сокальського» — Киев, 1928;
Remove ads
Зноскі
- Квитка Климент Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Квитка Климент Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads