Клімент IX
238-ы Папа Рымскі (1667—1669) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клімент IX (лац.: Clemens PP. IX) (у свеце Джуліа Распільёзі, італ. Guilio Rospigliosi; 28 студзеня 1600 — 9 снежня 1669) — Папа Рымскі з 20 чэрвеня 1667 да 9 снежня 1669.
Remove ads
Біяграфія
Джуліа Распільёзі нарадзіўся 28 студзеня 1600 у Пістоі. Вывучаў філасофію і тэалогію ў Пізанскім універсітэце. У 1644 быў нунцыем у Іспаніі. У 1657 прызначаны кардыналам. Кіраваў створанай у часы Урбана VIII Кангрэгацыяй па справах дзяржавы. Гэта была пасада, якая адпавядае цяперашняму статс-сакратару. Пад націскам Францыі канклаў абраў Распільёзі папам. Яго непатызм быў умераным. Сваякі Папы не ўдзельнічалі ў справах кіравання царквой і папскай дзяржавай. Аднак у далейшым не столькі папа, колькі рымская курыя кіравала царквой і яе палітыкай. Вызначалі гэтую палітыку галоўным чынам прадстаўнікі італьянскіх арыстакратычных родаў, якія сваёй кар’ерай былі абавязаныя непатызму папярэднікаў папы. Клімент IX быў гарачым аматарам опернай музыкі, складаў лібрэта (у прыватнасці, для оперы Стэфана Ландзі «Святы Аляксій», 1634), спрыяў пабудове музычнага тэатра на месцы старой гарадской турмы. Перад самой смерцю Папа даведаўся пра страты ім Кандзі (цяпер Іракліён) — апошняга хрысціянскага бастыёна на занятымі туркамі Крыце. Папскі флот, пасланы туды пад камандаваннем непота Вінчэнца Распільёзі, пацярпеў паразу (6 верасня 1669).
Remove ads
Зноскі
- Giulio Rospigliosi // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Klemens (Klemens IX.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Carnegie Hall linked open data — 2017. Праверана 2 мая 2022.
- Union List of Artist Names — 2016. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads