Клінахлор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клінахлор (грэч. κλίνωχλωρός, ад грэч. κλίνω «нахіляю» + грэч. χλωρός «зялёны») — мінерал з групы хларытаў, гідраксідалюмасілікат жалеза і магнію. Упершыню быў апісаны У. Блэйкам у 1851 годзе;[2] ён жа даў мінералу назву «клінахлор».[3]
Ювелірнае выкарыстанне гэтага мінерала пачалося толькі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, у другой палове XX стагоддзя,[4] тады ж мінерал (дакладней, адна з яго эфектных разнавіднасцяў) стаў вядомы пад гандлёвай назвай «серафініт». Гэта вобразная назва была дадзена мінералу з-за таго, што ў яго характэрных пералівістых валокнах угледзелі падабенства з пёркамі (крыламі) анёлаў.[5]
Remove ads
Уласцівасці
Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі псеўдагексаганальныя, лускаватыя. Часцей утварае дробналускаватыя агрэгаты. Колер ад цёмнага шэра-зялёнага да светлага аліўкава-зялёнага. Празрысты ў тонкіх пласцінках. Цвёрдасць — 2-2,5. Шчыльнасць — 2,6-2,9 г/см³. Тыповы мінерал хларытавых сланцаў і многіх іншых горных парод.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads