Княжпагосцкі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Княжпагосцкі раён (руск.: Княжпогостский район, комі: Княжпогост район) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.
Remove ads
Геаграфія
Раён размешчаны на захадзе рэспублікі. Мяжуе з Вусць-Цылемскім, Іжэмскім, Корткераскім, Сыктыўдзінскім, Вусць-Вымскім, Удорскім раёнамі, а таксама з гарадской акругай Ухта. Плошча раёна складае 25 080 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вым, Елва, Мезень, Варыква, Вясляна, Тобысь і Ухта.
Гісторыя
Гісторыя мясцовасці пачынаецца на мяжы XV і XVI стагоддзяў, калі комі-зыранскія вымскія князі заснавалі пагост Княж. Менавіта ад назвы пагоста Княж паходзіць старая назва раённага цэнтра — горада Емва — Княжпагост, а разам з ёй і назва раёна. З XVII стагоддзя ў мясцовасці вядомая солездабыўная прамысловасць.
Першапачаткова тэрыторыя раёну ўваходзіла ў Валагодскую і Архангельскую губерні, пасля ўтварэння СССР — у Вусць-Вымскі павет Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран). 14 ліпеня 1939 года раён утвораны ў сучасных межах шляхам вылучэння яго тэрыторыі з Вусць-Вымскага павета.
Remove ads
Дэмаграфія
Насельніцтва раёна складае 25 066. Большасць насельніцтва — комі, працэнтная доля якіх складае прыкладна 75%. Большасць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністрацыйны падзел
У склад раёна ўваходзяць 2 гарадскія і 10 сельскіх паселішчаў.
Remove ads
Транспарт
Праз раён праходзіць значная чыгуначная лінія — Паўночная чыгунка. Яна звязвае Емву з Ухтой, Мікунню, а таксама з пасёлкамі Чыньяворык, Іёсер, Сіндор і Тракт.
Таксама ў раёне існуюць аўтадарогі, якія звязваюць населеныя пункты раёна з Мікунню, Сыктыўкарам, Ухтой і некаторымі іншымі раённымі цэнтрамі Комі.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads