Вусць-Вымскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вусць-Вымскі раён
Remove ads

Вусць-Вымскі раён (руск.: Усть-Вымский район, комі: Емдін район) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.

Хуткія факты Вусць-Вымскі раён, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Раён размешчаны на ўсходзе Комі. Мяжуе з Удорскім, Княжпагосцкім, Сыктыўдзінскім раёнамі рэспублікі, а таксама з Ленскім раёнам Архангельскай вобласці. Плошча раёна складае 4775 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вычагда, два яе дробныя прытокі і рака Вым.

Гісторыя

Прыкладна да XVII стагоддзя мясцовасць уваходзіла ў склад Пермі Вычагодскай — гістарычнай комі-зыранскай вобласці, якая з'яўлялася адной з частак феадальных уладанняў комі.

Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года ў складзе Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран). У 1939 годзе з раёна вылучана паўночна-ўсходняя частка, з якой быў утвораны Княжпагосцкі раён. Да 1943 года цэнтр раёна знаходзіўся ў сяле Вусць-Вым, пасля пераведзены ў сяло Айкіна.

Remove ads

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 30 674 чалавекі, большасць з якіх складаюць комі і рускія. Большасць вернікаў — праваслаўныя.

Адміністрацыйны падзел

У склад раёна ўваходзяць 10 сельскіх і 2 гарадскія паселішчаў.

Больш інфармацыі Назва, Адміністрацыйны цэнтр ...
Remove ads

Транспарт

Праз раён праходзяць лініі Паўночнае чыгункі, дзякуючы якой горад Мікунь звязаны з паселішчамі Ілья-Шор, Мяжог, Мадмас, а таксама з гарадамі Котлас, Сыктыўкар і Ухта.

У раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць Вусць-Вым і Мікунь з іншымі паселішчамі раёну, а таксама з суседнімі раёнамі Комі і Архангельскай вобласці.

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4330203'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads