Княжыца
вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кня́жыца — вёска ў Лятчанскім сельсавеце Віцебскага раёна. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск-Полацк. Вёска размешчана каля аўтадарогі Р151 (Дымаўшчына-Старое Сяло) у 15 км на захад ад Віцебска. Насельніцтва 146 жыхароў (2009). Вёска складаецца з двух частак: гістарычнай вёскі і пасёлка ля чыгуначнай станцыі.
Remove ads
Гісторыя
У 1784 годзе вёска Княжыца належала графу Міхаілу Казіміравічу Пацею. У 1866 годзе ля вёскі пракладзеная Дынабург-Віцебская чыгунка і пабудавана станцыя Княжыца. Каля станцыі сфармаваўся аднайменны пасёлак. У пачатку XX стагоддзя маёнтак Княжыца Мішкаўскай воласці Віцебскага павета належала дваранцы К. Баршчэўскай. У маёнтку 1 двор, 25 жыхароў. Пасёлак каля станцыі Княжыцы належаў мешчаніну І. Шкоўскаму, 1 двор, 20 жых.
Remove ads
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Зінаіда Уладзіміраўна Стагурская, беларуская велагоншчыца
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads