Колер кахання
беларускі кароткаметражны мастацкі фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ко́лер каха́ння» (руск.: Цвет любви) — беларускі кароткаметражны мастацкі фільм, зняты у 2005 годзе на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» пры ўдзеле Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі імя С. А. Герасімава. З’яўляецца дыпломнай працай рэжысёра Аляксандра Канановіча пры ўдзеле Дзмітрыя Лася (майстэрня народнага артыста Рэспублікі Беларусь Міхаіла Пташука), а таксама дыпломнай працай аператара Аляксея Арсенцьева (майстэрня Л. І. Калашнікава, А. Г. Рыбіна, В. А. Дабравіцкага).[1]
Remove ads
Сюжэт
Канец XIX стагоддзя. З Пецярбурга ў Мінск едзе Леанард — малады, горача закаханы герой, каб ажаніцца на беларускай дзяўчыне. І нявеста яго любіць, і бацькі іх дабраслаўляюць, і вось ужо павінна адбыцца вяселле… Бацька нявесты, багаты беларускі шляхціц, пакідае за дачкой багаты пасаг. І нічога не прадвесціць непрыемнасцяў, але нечакана Леанард трапляе ў недарэчную сітуацыю, выхад з якой знайсці немагчыма. Усе планы бурацца, вяселле адмяняецца, а малады жаніх становіцца аб’ектам для кпінаў і ворагам сям’і нявесты.
Remove ads
У ролях
Remove ads
Здымачная група
- рэжысёр-пастаноўшчык — Аляксандр Канановіч (пры ўдзеле Дзмітрыя Лося)
- аператар — Аляксей Арсенцьеў
- аўтар сцэнарыя — Аляксандр Канановіч (па матывах аднайменнага кінасцэнарыя Аляксея Дударава, Міхаіла Пташука)
- мастакі па касцюмах — сёстры Парфяновіч
- мастак-грымёр — Аляксандр Журба
- падбор акцёраў — Валянціна Бялько
- мантаж — Ліля Бурдукова
- кінарэжысёр — Яўген Сяцько
- рэжысёр масоўкі — Людміла Дуброўская
- асістэнты: рэжысёра — Анна Цімошчанка, Антон Ганчар; аператара — Алег Аляксееў; гукарэжысёр — Яўген Рагозін; гукааператар — Аляксандр Голуб
- мастак-дэкаратар — Валер Юркевіч
- асістэнт грымёра — Галіна Саўніна
- рэквізіт — Анна Афансьева
- кампутарная графіка — Павал Аўраменка
- рэдактар — Кацярына Панамарова
- адміністратар — Фёдар Кавалёў
- намеснік дырэктара — Людміла Дружына
- дырэктар карціны — Таццяна Афанасьева
- музыка — гурт «Крамбамбуля»: Лявон Вольскі, Сяргей Канановіч, Аляксандр Быкаў, Аляксандр Хаўкін, Андрэй Лукашэвіч (кантрабас)
Узнагароды
- Гран-пры XII кінафестываля «Святая Анна», горад Масква, 2005 год.
- Прыз глядацкіх сімпатый, дыплом за найлепшую ўвасаблёную задуму – XXV міжнародны кінафестываль ВГИК. Горад Москва, 2005 год.
- Прыз імя народнага артыста РБ кінарэжысёра М. Н. Пташука «За найлепшую студэнцкую працу – VI Нацыянальны кінафестываль «Хрустальный Аист», горад Брест, 2005 год.
- Найлепшы Short лістапада – незалежны фестываль кароткаметражнага кіно «SHORTЫ», горад Санкт-Пецярбург, 2005 год.
- Удзельнік фестываляў «КИНОШОК» горад Анапа, «ЗОЛОТОЙ ВИТЯЗЬ» горад Чалябінск.
- Найлепшая аператарская праца II-га міжнароднага студэнцкага фестываля экранных мастацтваў (Чалябінск, 2007).
Remove ads
Зноскі
- Колер кахання . Мова нанова (17 чэрвеня 2015). Праверана 1 жніўня 2019.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads