Колер якога няма
музычны альбом гурта «TonqiXod» From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Kolier Jakoha Niama» — другі студыйны музычны альбом беларускага гурта «TonqiXod», выдадзены 15 чэрвеня 2017 года[1],[2],[3].
Remove ads
Змест
Аўтарства тэкстаў: Уладзімір Лянкевіч, аўтарства музыкі: Максім Субач.
Remove ads
Удзельнікі
Асноўны склад
Іншыя ўдзельнікі
Водгукі крытыкаў
![]() |
«Завышаныя спадзяванні, неспраўджаныя надзеі, расчараванне – усё гэта спадарожнікі другога альбома для гурта, стрэліўшага дюбютнікам у яблычак. І, пэўна, "Колер якога няма" таксама расчаруе кагосьці, але галоўнае, што Tonqixod засталіся вернымі сабе, а іхняя музыка – свабоднай ад шаблонаў. Гульня працягвае весціся на полі арт-рока, але гурту ўдалося стварыць настолькі ўласнае прачытанне гэтага жанру, што параўноўваць з нечым іншым не выпадае. Праз усе творы праходзіць вобраз чалавека-пясчынкі, што трапляе ў вір стыхіі. Безумоўны пік альбома – "Песня пра балота", што сама, бы багна, зацягвае слухача ў сваю пастку. І адчуваеш сябе казюлькай, што сустракаецца з нечым грандыёзным. Альбом-шэдэўр, не пабаюся гэтага слова». Ягор Цывілька для партала Experty.by[6] |
![]() |
![]() |
«Новы дыск Tonqixod пачынаецца акурат у тым пункце, дзе скончыўся мінулы: песня "Прадмова" – стрыечны брат "Галасоў", страчаны загалоўны трэк дэбютнага альбома. І чакаеш ужо, што зараз зноўку пачнем сыпаць горы – але не, цяпер усё не так, горы разбураюцца і сыплюць камянямі, а дрэвы ядуць плады суседніх дрэў. Змяніўся настрой: калі першы дыск гурта выглядаў своеасаблівым падарожжам у часе, то "Колер" хутчэй вывучае ландшафты свядомасці. Змяніўся і гук: асобныя партыі атрымалі больш выразнасці, гітара перацягнула ў клавіш значную частку коўдры, сам дыяпазон гукаў стаў шырэйшым, нават больш агрэсіўным. І нічога лішняга: да месца і лагодны акустычны "Звер", і вялікі нябёсны рэверанс Pink Floyd, і трансавы інструментал, і магутны "Заратуштра" з прывітаннямі King Crimson. Амаль дасканалы дыск. Можна паўшчуваць гурт: маўляў, такое запісвалі 40 год таму; але гэты альбом будзе гучаць добра і яшчэ праз 40». Мікалай Янкойць для Experty.by[7] |
![]() |
Зноскі
- Tonqixod «Колер, якога няма» (+аўдыё) . experty.by. Праверана 24 сакавіка 2019.
- Колер якога няма. TonqiXod . 34mag. Праверана 24 сакавіка 2019.
- TonqiXod. Дафарбуй сам . «Тузін Гітоў» (19 чэрвеня 2017). Праверана 24 сакавіка 2019.
- Kolier jakoha niama by TonqiXod . bandcamp.com. Праверана 3 мая 2025.
- Tonqixod «Колер, якога няма» (+аўдыё) . experty.by. Праверана 3 мая 2025.
- Tonqixod «Колер, якога няма» (+аўдыё). Mеркаванні штатных экспертаў . experty.by. Праверана 3 мая 2025.
- Tonqixod «Колер, якога няма» (+аўдыё). Mеркаванні штатных экспертаў . experty.by. Праверана 3 мая 2025.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads