Кольнік чорны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кольнік чорны
Remove ads

Кольнік чорны (Phyteuma nigrum) — кветкавая травяністая расліна сямейства званочкавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая расліна з простым голым сцяблом вышынёй 40-75 см і тоўстым мясістым карэнішчам. Лісце прыкаранёвае і ніжняе сцябловае чаранковае або акругла-яйкападобнае, голае; верхняе — сядзячае, лінейна-ланцэтнае, падоўжанае да верхавінкі. Кветкі сабраны ў галоўчатае або яйкападобнае суквецце, якое моцна расце ўгору пасля цвіцення. Вяночак цёмна-фіялетавы. Плод — 2-3-гнёздавая адваротнаканічная ці амаль шарападобная каробачка.

Remove ads

Пашырэнне

Рэліктавы сярэднееўрапейскі горны від. На Беларусі, на значным аддаленні ад усходняй мяжы арэала, вядома адна папуляцыя з некалькіх асобін.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені. У культуры скрыжоўваецца з кольнікам каласістым. Размнажаецца насеннем. Зацвітае на другі год.

Таксанамія

  яшчэ 10 сямействаў
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 20 відаў
       
  парадак Астракветныя     род Кольнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Званочкавыя     від Кольнік чорны
           
  яшчэ 58 парадкаў квекавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ больш 90 родаў  
     
Remove ads

Выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads