Званочкавыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Званочкавыя
Remove ads

Званочкавыя[1] (Campanulaceae) — сямейства кветкавых раслін.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Гэта шматгадовыя травы, радзей паўхмызнякі. Лісце пачарговае, цэльныя, не маюць прылісткаў. Суквецці звычайна з канечнай кветкай. Кветкі правільныя, двухполыя, з пяцічленнымі чашачкай, вяночкам, андрацэем і, рэдка, гінецэем. Іншы раз лік лісточкаў калякветніка меншы (3—4) ці большы (6—10). Вяночак званочкавы, лейкападобны ці звонападобны. У некаторых раслін вяночак да асновы раздзельны, а іншы раз долі яго застаюцца злучанымі наверсе (віды роду Кольнік (Phyteuma)). Тычынкавыя ніці свабодныя ад вяночка, радзей зрастаюцца з яго асновай, у ніжняй частцы часта пашыраны. Пыльнікі свабодныя, але бываюць злучанымі (склеенымі) ў трубку па ўсёй даўжыні ці толькі ў ніжняй частцы.

Завязь ніжняя (радзей паўніжняя), звычайна 2—5-гняздовая, з многімі семязачаткамі ў кожным гняздзе, часцей на тоўстых плацэнтах. Слупок з трохраздзельным (двух- ці шматраздзельным) рыльцам. Вакол асновы слупка часта развіты нектаравыдзяляльны орган (дыск) у выглядзе кальца і рыльцам, часта раздзельным. Плады — каробачкі, радзей ягады. Насенне з эндаспермам.

Remove ads

Пашырэнне

Сямейства ўтрымлівае каля 90 родаў і больш за 2 000 відаў у нетрапічных абласцях Паўночнага паўшар’я, асабліва ў Міжземнамор’і. Вельмі нешматлікая ў тропіках, асабліва ў горных раёнах. На тэрыторыі Беларусі — 4 роды і 15 відаў.

Асаблівасці біялогіі

Званочкавыя — энтамафільныя і амаль усе пратаандрычныя. Пылок вызваляецца з пыльнікаў яшчэ да раскрыцця кветкі і адкладаецца на слупку і на знешняй паверхні яшчэ не адышоўшых лопасцей рыльца песціка, пакрытага валаскамі ці клейкай вадкасцю. Пасля раскрыцця кветкі пыльнікі ападаюць ці вянуць. Калі яны вянуць, дык тычынкавыя ніці скарачаюцца ці загібаюцца наверх. Насякомыя такім чынам атрымліваюць свабодны доступ да нектару, што выдзеліўся на дно кветкі. Пры гэтым яны пакрываюцца пылком. Пасля гэтай «мужчынскай» фазы цвіцення надыходзіць наступная, «жаночая»: слупок падаўжаецца і лопасці рыльца разыходзяцца, дзякуючы чаму ўспрымальная пылок паверхня слупка становіцца даступнай для апылення.

Калі не адбылося перакрыжаванае апыленне, то далейшыя разрастанне і згібанне лопасцей рыльца забяспечваюць апыленне рэшткамі пылку той жа кветкі.

Таксанамія

Роды

  • Adenophora Званок
  • Apetahia
  • Astrocodon
  • Asyneuma
  • Azorina
  • Berenice
  • Brighamia
  • Burmeistera
  • Campanula L. Званочак
  • Campanulastrum
  • Canarina
  • Centropogon
  • Clermontia
  • Codonopsis Каданопсіс
  • Craterocapsa
  • Cryptocodon
  • Cyananthus
  • Cyanea
  • Cylindrocarpa
  • Cyphia
  • Cyphocarpus
  • Delissea
  • Diastatea
  • Dielsantha E.Wimm.
  • Downingia
  • Echinocodon
  • Edraianthus
  • Feeria
  • Gadellia
  • Githopsis
  • Grammatotheca
  • Gunillaea
  • Hanabusaya
  • Heterochaenia
  • Heterocodon
  • Heterotoma
  • Hippobroma
  • Homocodon
  • Howellia
  • Hypsela
  • Jasione
  • Laurentia (syn. Solenopsis, Isotoma)
  • Legenere
  • Legousia
  • Leptocodon
  • Lobelia Лабелія
  • Lysipomia
  • Merciera
  • Michauxia
  • Microcodon
  • Monopsis
  • Musschia
  • Namacodon
  • Nemacladus
  • Nesocodon
  • Numaeacampa — звычайна гэты род уключаюць у род Codonopsis
  • Ostrowskia
  • Palmerella
  • Parishella
  • Peracarpa
  • Petromarula
  • Physoplexis
  • Phyteuma Кольнік
  • Platycodon A.DC.
  • Popoviocodonia
  • Porterella Torr.
  • Pratia
  • Prismatocarpus
  • Pseudonemacladus
  • Rhigiophyllum
  • Roella
  • Rollandia
  • Ruthiella
  • Sclerotheca
  • Sergia
  • Siphocampylus
  • Siphocodon
  • Symphyandra
  • Theilera
  • Trachelium Tourn.
  • Treichelia
  • Trematolobelia
  • Trimeris
  • Triodanis
  • Unigenes
  • Wahlenbergia
  • Zeugandra
Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads