Колін Фёрт

брытанскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання From Wikipedia, the free encyclopedia

Колін Фёрт
Remove ads

Колін Эндру Фёрт, CBE (англ.: Colin Andrew Firth; 10 верасня 1960, Грэйшот, Хэмпшыр) — брытанскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання. Лаўрэат прэмій «Оскар», «Залаты глобус» і BAFTA у намінацыі «Найлепшая мужчынская роля» за фільм «Прамова караля».

Хуткія факты Колін Фёрт, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1984 годзе ён зняўся ў тэлевізійным фільме «Дама з камеліямі» з удзелам Грэты Скакі і Бена Кінгслі. У 1989 ён зняўся ў галоўнай ролі ў фільме Мілаша Формана «Вальмон», экранізацыі эпісталярнага рамана «Небяспечныя сувязі» П’ера Амбруаза Франсуа Шадэрло дэ Лакло.

У шасцісерыйным тэлевізійным фільме вытворчасці BBC «Пыха і перадузятасць» па матывах аднайменнага рамана Джэйн Осцін Фёрт сыграў галоўную мужчынскую ролю — містэра Дарсі. Персанажа з такім жа імем ён сыграў у сучасным фільме пра пыху і перадузятасць — «Дзённіку Брыджыт Джонс».

Колін Фёрт жыве ў Італіі і Лондане. У 1997 г. ён жаніўся на Лівіі Гіджыёлі — італьянскім рэжысёры-дакументалісце, у іх двое сыноў. У Фёрта ёсць старэйшы сын Уіл ад актрысы Мэг Цілі, які пражывае са сваёй маці ў Канадзе і ЗША. У Коліна Фёрта ёсць сястра Кейт і малодшы брат Джонатан, які таксама стаў акцёрам.

Thumb
Колін Фёрт з жонкай Лівіяй

За ўдзел у рэжысёрскім дэбюце Тома Форда «Самотны мужчына» Колін Фёрт быў удастоены прыза Венецыянскага кінафестывалю за найлепшую мужчынскую ролю і прэмію BAFTA як найлепшы акцёр. Быў намінаваны на суісканне прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю 2009 года, але прайграў у канчатковым выніку Джэфу Брыджэсу.

З 2002 года Фёрт з’яўляецца паслом арганізацыі, якая аказвае дапамогу краінам у стадыі развіцця «Oxfam». 1 снежня 2007 года, Колін Фёрт з жонкай Лівіяй адкрыў у Лондане магазін экалагічных тавараў ECO-AGE[4].

У чацвер 13 студзеня 2011 года на Алеі славы ў Галівудзе была адкрыта «зорка» з яго імем[5], а 16 студзеня Фёрт стаў лаўрэатам прэміі «Залаты глобус» у намінацыі «Найлепшы драматычны акцёр» за ролю ў фільме «Прамова караля». За гэту кінапрацу ён ужо атрымаў мноства ўзнагарод, а 18 студзеня Брытанская кінаакадэмія назвала яго імя ў ліку намінантаў на прэмію BAFTA у катэгорыі «Найлепшы акцёр»[6], і 13 лютага ён, як і ў папярэднім годзе, атрымаў узнагароду BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю[7]. 27 лютага 2011 года стаў лаўрэатам прэміі «Оскар» у намінацыі «Найлепшы акцёр»[8].

У красавіку 2011 года Колін Фёрт быў уключаны ў спіс 100 найбольш уплывовых людзей свету па версіі часопіса «Time».[9]

Пасля ён з’явіўся ў вобразе агента MI6 Біла Хэйдана ў фільме «Шпіён, выйдзі вон!», а таксама выканаў ролю сакрэтнага агента Гары Харта ў фільме «Кінгсман: Сакрэтная служба» (2014). Праз некалькі год зняўся ў працягу фільма «Кінгсман: Залаты пярсцёнак» (2017). У 2018 годзе Фёрт зняўся ў музычным фэнтэзійным фільме «Мэры Попінс вяртаецца», а ў наступным годзе зняўся ў ваенным фільме «1917», які атрымаў прэмію «Залаты глобус» як найлепшы драматычны фільм. Фільмы Фёрта сабралі больш за 3 мільярды долараў па ўсім свеце[10]. У 2011 годзе ён атрымаў зорку на Галівудскай алеі славы, а таксама быў абраны адным з самых уплывовых людзей паводле версіі газеты Time[11].

Remove ads

Цікавыя факты

  • Колін Фёрт тройчы працаваў з акцёрам Томасам Сангстэрам у фільмах: «Любоў насамрэч» (у гэтым фільме на здымачнай пляцоўцы яны не сустракаліся), «Мая жудасная няня», «Апошні легіён».
  • Фёрт піша мастацкую прозу. Яго першае апавяданне — «Кіраванне нічым» (англ.: The Department of Nothing).

Асабістае жыццё

У 1989 годзе Фёрт пачаў сустракацца з Мег Цілі, сваёй партнёркай па фільме Вальмон. У 1990 годзе ў іх з'явіўся сын, Уільям Джозеф Фёрт. Колін і цяпер падтрымлівае сувязь са сваім сынам і з астатнімі дзецьмі Цілі, для якіх ён з'яўляўся айчымам. У 1994 годзе, пасля разрыву з Цілі, у Фёрта пачаліся адносіны з партнёркай па фільме «Пыха і перадузятасць», Джэніфер Эль. Іх раман доўжыўся год. Цяпер Колін Фёрт жанаты на Лівіі Джыўджыёлі, італьянскім прадзюсары і рэжысёры. У іх двое сыноў, Лука і Матэа.

Фільмаграфія

Больш інфармацыі Год, Беларуская назва ...

Узнагароды

  • 1998Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно«Закаханы Шэкспір»
  • 2001Еўрапейская кінапрэмія — прыз глядацкіх сімпатый найлепшаму еўрапейскаму акцёру«Дзённік Брыджыт Джонс»
  • 2009Прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю«Самотны мужчына»
  • 2009Кубак Вальпі за найлепшую мужчынскую ролю«Самотны мужчына»
  • 2010Прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю«Прамова караля»
  • 2010Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма«Прамова караля»
  • 2010Прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю«Прамова караля»
  • 2010Прэмія брытанскага незалежнага кіно за найлепшую мужчынскую ролю — «Прамова караля»
  • 2010Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю«Прамова караля»
  • 2010Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно«Прамова караля»
  • 2011Еўрапейская кінапрэмія найлепшаму еўрапейскаму акцёру«Прамова караля»

Намінацыі

  • 1988 — Прэмія BAFTA у вобласці тэлебачання за найлепшую мужчынскую ролю — «Падзенне»
  • 1995 — Прэмія BAFTA у вобласці тэлебачання за найлепшую мужчынскую ролю — «Пыха і перадузятасць»
  • 1996Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно«Англійскі пацыент»
  • 2001Прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю другога плану«Дзённік Брыджыт Джонс»
  • 2001Прэмія «Спадарожнік» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану — камедыя ці мюзікл — «Дзённік Брыджыт Джонс»
  • 2001Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану — мінісерыял ці кінастужка — «Змова»
  • 2001Прэмія «Спадарожнік» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану — серыял, мінісерыял ці тэлевізійны фільм — «Змова»
  • 2003Еўрапейская кінапрэмія — прыз глядацкіх сімпатый найлепшаму еўрапейскаму акцёру«Дзяўчына з жамчужнай завушніцай»
  • 2007Прэмія брытанскага незалежнага кіно за найлепшую мужчынскую ролю другога плану — «Калі ты ў апошні раз бачыў свайго бацьку?»
  • 2009Прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю«Самотны мужчына»
  • 2009Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма«Самотны мужчына»
  • 2009Прэмія «Спадарожнік» за найлепшую мужчынскую ролю — драма — «Самотны мужчына»
  • 2009Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю«Самотны мужчына»
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads