Любоў насамрэч
брытанскі фільм 2003 года ў жанры калядных апавяданняў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Любо́ў насамрэ́ч» (англ.: Love Actually) ― брытанскі фільм у жанры калядных апавяданняў, рэжысёрскі дэбют сцэнарыста Рычарда Кёрціса. Прэм’ера фільма ў ЗША адбылася 14 лістапада 2003 года, а ў Вялікабрытаніі — 21 лістапада.
На беларускую мову агучана ў 2005 годзе творчым аб’яднаннем Беларускі гальфстрым.[6]
Remove ads
Сюжэт
Нашае жыццё прасякнутае любоўю. Гэтае светлае пачуццё трымае разам мільярды людзей. Стасункі паміж бацькамі і дзецьмі, шчырае бескарыслівае сяброўства, юнацкае авантурнае захапленне і непераможная шлюбная вернасць… Напярэдадні Калядаў халасты прэм’ер-міністр закахаўся ў сваю сакратарку; айчым нарэшце знаходзіць агульную мову з сынам на глебе юнацкага кахання да дзяўчыны са школы; пісьменнік, паранены здрадай, едзе ў Францыю і ў возеры сустракае сваю любоў; шэраговая супрацоўніца звычайнай фірмы не можа прызнацца ў каханні да свайго калегі; у той час бос гэтай фірмы паддаецца спакусам сваёй сакратаркі, губляючы шлюб; малады хлопец, моцна закаханы ў дзяўчыну свайго найлепшага сябра, губляе розум пасля іх вяселля; ну і рокер, які напрыканцы жыцця ўсведамляе, што нікога ніколі не любіў, апроч свайго тоўстага менеджара. Усе гэтыя пачуццёвыя лініі сплятаюцца і дасягаюць апагею ў калядны вечар.
Remove ads
У ролях
Remove ads
Зноскі
- europeanfilmawards.eu Праверана 2 жніўня 2021.
- Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- https://web.archive.org/web/20180212083812/https://www.europeanfilmacademy.org/2004.120.0.html Праверана 21 сакавіка 2020.
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- Свабода, Радыё. “Беларускі Гальфстрым” – кіно па-беларуску (абноўлены) . Радыё Свабода (11 снежня 2007). Праверана 6 лютага 2024.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads