Кондар (лятальны апарат)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кондар — беларускі беспілотны лятальны апарат, распрацаваны ААТ «Авіярамонтны завод 558» для адпрацоўкі і вядзення аперацый у сферы РЭБ[1].
Гісторыя
Упершыню шырокай публіцы дрон прадстаўлены на міжнароднай авіякасмічнай і ваенна-марской выставе «LIMA 2017» у Малайзіі[1].
Характарыстыкі
Размах крыла беспілотніка — шэсць метраў, даўжыня — чатыры метры. Крэйсерская хуткасць палёту на вышыні 2,4 км — 110 км/г. Апарат можа знаходзіцца ў паветры да трох гадзін[2].
Варыяцыі
- Кондар-1 (таксама Кондар-Т[3]) прызначаны для трэніроўкі баявых разлікаў СПА. Абсталяваны апаратурай «Вега-Т», якая дазваляе імітаваць крылатую ракету, знішчальнік, бамбардзіроўшчык і паветраны камандны пункт. У складзе знаходзіцца блок апрацоўкі сігналаў, блок DRFM, узмацняльнік магутнасці, перадаючая і прыёмная антэны[4].
- Кондар-2 (таксама Кондар-Р[3]) прызначаны для вылічэння каардынатаў размяшчэння ЗРК на мясцовасці і яго тэхнічных характарыстык. Абсталяваны апаратурай «Вега-Р», якая дазваляе імітаваць аб’екты тыпу знішчальнік і бамбардзіроўшчык. Склад такі ж, што і ў выраба «1»[4].
Эксплуатанты
Зноскі
- Белорусские беспилотники научились имитировать боевую авиацию // ВПК.name, 18 октября 2018
- Беларусь представила ударные и разведывательные беспилотники на авиасалоне МАКС-2021 // ПраймПресс, 21 июля 2021.
- Дмитрий Козлов. ОБЗОР РАБОТ ОАО "558 АВИАЦИОННЫЙ РЕМОНТНЫЙ ЗАВОД" ПО БЕСПИЛОТНОЙ ТЕМАТИКЕ // ООО «АвиаПорт» : официальный сайт. — 15 июня 2018.
- БПЛА Кондор Архівавана 19 ліпеня 2022. // Государственный военно-промышленный комитет Республики Беларусь : официальный сайт. — 1 февраля 2016 года.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads