Конрад Эміль Блох
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Конрад Эміль Блох (ням.: Konrad Emil Bloch; 21 студзеня 1912[1][2][…], Ныса, Каралеўства Прусія[3] — 15 кастрычніка 2000[2][4][…], Лексінгтан, Масачусетс) — нямецка-амерыканскі біяхімік, член Нацыянальнай АН ЗША (1954). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1964, сумесна з Федорам Ліненам) «за адкрыцці, якія датычацца механізмаў і рэгуляцыі абмену халестэрыну і тлустых кіслот».
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Вышэйшую тэхнічную школу ў Мюнхене (1934), Калумбійскі ўніверсітэт (1938). З 1938 года працаваў у Калумбійскім, Чыкагскім, з 1954 прафесар у Гарвардскім універсітэтах.
Навуковыя працы па ізатопным аналізе клетачнага метабалізму, праблемах біясінтэзу і хімічнай будовы стэроідаў, парфірынаў, ферментаў. Вызначыў ролю халестэрыну ў абмене рэчываў у жывёл і асноўныя этапы яго біясінтэзу.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads