Кортні Кокс

Амерыканская актрыса From Wikipedia, the free encyclopedia

Кортні Кокс
Remove ads

Кортні Бас Кокс (англ.: Courteney Bass Cox; нар. 15 чэрвеня 1964, Бірмінгем, Алабама, ЗША) — амерыканская актрыса, рэжысёр і прадзюсар. Найбольш вядомая па ролі Монікі Гелер у сіткоме «Сябры», а таксама журналісткі Гэйл Уэзерс у серыі фільмаў «Крык».

Remove ads

Раннія гады

Кортні Бас Кокс нарадзілася і вырасла ў Бірмінгеме (штат Алабама). Там яна скончыла сярэднюю школу, дзе была членам групы падтрымкі, тэнісісткай і плыўчыхай. Яе бацька, Рычард Л. Кокс (1931—2001)[3], быў бізнесменам, а маці, таксама Кортні (у дзявоцтве Бас), хатняй гаспадыняй[4][5]. У Кортні ёсць дзве старэйшых сястры — Доці Пікет і Вірджынія Кокс, старэйшы брат Рычард і дзевяць зводных братоў і сясцёр. Яе бацькі развяліся ў 1974 годзе, бацька пераехаў ва Фларыду, а Кортні выхоўвалася маці і айчымам, нью-ёркскім бізнесменам Хантэрам Коплендам[4].

Пасля заканчэння школы Кокс паступіла ва Універсітэт Вернан у Вашынгтоне, каб вывучаць архітэктуру і дызайн інтэр’ераў[6]. Праз год яна кінула навучанне дзеля кар’еры мадэлі, пасля таго як яе прыняло мадэльнае агенцтва «Форд» у Нью-Ёрке. Будучы мадэллю, яна наведвала курсы акцёрскага майстэрства і з часам пазбавілася ад свайго Паўднёвага акцэнту.

Remove ads

Кар’ера

Акцёрскі дэбют

Кокс першай на амерыканскім тэлебачанні вымавіла слова «Месячныя», рэкламуючы ў 1985 годзе тампон фірмы «Тампакс»[en][7]. Пасля паспяховага ўдзелу ў музычным кліпе Бруса Спрынгсціна «Dancing In The Dark» (дзе яна танчыла на сцэне), яна з’явілася ў некалькіх кінафільмах, уключаючы «Уладары Сусвету» (1987) і «Кокан: Вяртанне» (1988).

У Кокс была вядучая роля ў нядоўга пражылым тэлесерыяле «Пакутнікі навукі» (1985), а пазней другарадная роля ў тэлесерыяле «Сямейныя повязі» (1987—1989). У 1994 годзе актрыса сыграла ролю Мелісы Робінсан у камедыйным фільме «Эйс Вентура: Вышук хатніх жывёл» з Джымам Керы у галоўнай ролі.

Thumb
У верасні 1995 года.

«Сябры»

У 1994 годзе Кортні Кокс прапанавалі прайсці пробы на ролю Рэйчэл Грын у новы сітком «NBC» «Сябры». Ролю ў тэлесерыяле яна ўсё ж такі атрымала, але не Рэйчэл, а Монікі Гелер, якую яна грала наступныя 10 гадоў ва ўсіх сезонах папулярнага тэлесерыяла.

Яна стала адзіным выканаўцам асноўнага акцёрскага складу серыяла, якая за акцёрскую гру ў серыяле ні разу не была намінавана на прэмію «Эмі»[8]. Яна была намінаваная на прэмію «Эмі» ў 2021 годзе як прадзюсар спецыяльнага выпуску серыяла «Сябры: Уз’яднанне»[8].

У прамежку паміж пятым і шостым сезонам Кортні Кокс выйшла замуж за акцёра Дэвіда Аркета, з якім пазнаёмілася на здымках трылера «Крык» у 1996 годзе, і змяніла сваё імя на Кортні Кокс-Аркет. Гэта падзея знайшло сваё адлюстраванне ў «Эпізодзе пасля Вегаса» тэлесерыяла «Сябры», калі ў пачатковых тытрах усе акцёры атрымалі даданне «-Аркет» да сваіх прозвішчаў[9].

Наступная кар’ера

Thumb
Кокс ў 2010 годзе.

За час здымак у «Сябрах» Кортні Кокс паспела паспяхова папрацаваць і на вялікім экране. Самай прыкметнай яе роляй тых гадоў стала рэпарцёр Гэйл Уэзерс ў фільме «Крык» (1996) і яго працягах. Адразу пасля завяршэння здымак у тэлесерыяле «Cябры» прадзюсар Марк Чэры прапанаваў Кортні Кокс ролю С’юзан Маер ў новай тэлевізійнай драме ABC «Адчайныя хатнія гаспадыні», але з-за цяжарнасці акторка была вымушаная адмовіцца, і роля дасталася Тэры Хэтчэр.

У 2001 годзе Кокс з’явілася ў фільме «3000 міль да Грэйслэнда», у 2005 годзе знялася ў незалежным фільме «Лістапад», які меў толькі абмежаваны кінапракат, а таксама адыграла невялікую ролю ў высокабюджэтным фільме «Усё ці нічога».

У 2006 годзе Кортні разам з мужам, Дэвід Аркет, знялася ў фільме «Вандроўнік», у якім таксама выступіла ў якасці прадзюсара, а Дэвід быў яшчэ і рэжысёрам і сцэнарыстам[10].

У 2007 годзе актрыса пагадзілася на ўдзел у драматычным тэлесерыяле «Бруд» тэлесеткі FX Networks, дзе яна выканала ролю Люсі Спілер, рэдактара бульварнай газеты. Кокс і яе муж, Дэвід Аркет, таксама выступілі выканаўчымі прадзюсарамі гэтага серыяла[11]. Акрамя таго, на радасць прыхільнікам, у адным з эпізодаў з’явілася Джэніфер Эністан, і іх гераіні цалаваліся. Пратрымаўшыся год, серыял быў закрыты.

У канцы 2008 года выйшаў новы фільм з удзелам Кортні Кокс пад назвай «Казкі на ноч», дзе яе партнёрам па здымачнай пляцоўцы стаў Адам Сэндлер.

У 2009 годзе актрыса з’явілася ў некалькіх эпізодах серыяла «Клініка», а таксама ў серыяле «Горад драпежніц», за ролю ў якім была намінаваная на «Залаты глобус» як лепшая актрыса ў камедыйным серыяле. У красавіку 2011 года выйшаў фільм «Крык 4», дзе Кокс ў чарговы раз ўвасобіла вобраз журналісткі Гэйл Уэзерс[12].

Кокс дэбютавала ў якасці рэжысёра тэлесерыяла «TalhotBlond», прэм’ера якога адбылася 23 чэрвеня 2012 года[13]. У 2014 годзе яна зняла і спрадзюсавала чорную камедыю «Перш чым я пайду» з удзелам Шона Уільяма Скота і Элішы Катберт[14]. Прэм’ера фільма адбылася на кінафестывалі Трайбека 24 красавіка 2014 года[15], у некаторых кінатэатрах ён быў выпушчаны 24 красавіка 2015 года[16].

З 2014 па 2017 год яна з’яўлялася выканаўчым прадзюсарам гульнявога шоў «Celebrity Name Game» пад кіраўніцтвам Крэйга Фергюсана. Шоў прынесла ёй намінацыю на прэмію Эмі[17].

У 2016 годзе Кокс знялася ў незалежным драматычным фільме «Дзень маці» разам са С’юзан Сарандан, Мірай Сарвіна і Шэран Стоўн. Фільм быў выпушчаны 6 мая 2016 года і атрымаў у асноўным негатыўныя водгукі[18]. У 2019 годзе яна стварыла і выпусціла дакументальны серыял на Facebook Watch «9 месяцаў з Кортні Кокс»[19]. У 2020 годзе Кокс знялася ў сіткоме «Амерыканская сямейка»[20].

Кокс падпісала кантракт на галоўную ролю ў камедыйным серыяле «Shining Vale». Яна сыграе ролю Патрыцыі Фелпс, якая пераязджае са сваёй сям’ёй з буйнога горада ў вялікі стары дом у прыгарадзе, дзе сутыкаюцца зло і гумар[21].

Яна ўз’ядналася са сваімі калегамі па серыяле «Сябры» для спецыяльнага паказу Friends: The Reunion, які выйшаў на канале HBO Max[22]. У ліпені 2020 года стала вядома, што Кокс зноў сыграе ролю Гейл Уэзерс ў фільме «Крык 5», рэжысёрамі якога сталі Мэт Бетынелі-Олпін і Тайлер Джылет[23]. Фільм выйшаў у пракат 13 студзеня 2022 года[24][25].

Remove ads

Асабістае жыццё

З 1989 па 1995 год Кокс знаходзілася ў стасунках з акцёрам Майклам Кітанам[26].

Пасля знаёмства на здымках фільма «Крык» у 1996 годзе Кокс пачала сустракацца з акцёрам Дэвідам Аркетам. 12 чэрвеня 1999 года пара пабралася шлюбам у Сан-Францыска, пасля чаго Кокс пачала выкарыстоўваць імя Кортні Кокс Аркет[27][28]. 13 чэрвеня 2004 года ў іх нарадзілася дачка, Кока Райлі Аркет[29]. Яе хроснай маці з’яўляецца актрыса Джэніфер Эністан[30]. Кокс таксама перанесла шэраг выкідкаў[31]. У кастрычніку 2010 года Кокс і Аркет абвясцілі аб расставанні[32]. У чэрвені 2012 года Аркет падаў на развод, які быў завершаны ў маі 2013 года[33][34].

З 2013 года Кокс знаходзіцца ў стасунках з музыкам Джоні Макдэйдам, клавішнікам гурта Snow Patrol. У чэрвені 2014 года Кокс і Макдэйд абвясцілі аб заручынах[35]. У студзені 2019 года Кокс распавяла, што пара разарвала заручыны, аднак па-ранейшаму знаходзіцца ў стасунках[36].

Кокс мае карычневы пояс па каратэ, а таксама грае на фартэпіяна і ўдарных інструментах[37].

Фільмаграфія

Больш інфармацыі Год, Беларуская назва ...

Як кінарэжысёр і прадзюсар

  • Перш чым я пайду (2014) — кінарэжысёр, прадзюсар.
Remove ads

Зноскі

  1. Courteney Cox // GeneaStar
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q98769076'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3100478'></a>
  2. Courteney Cox // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q83365652'></a>
  3. Dowling Family Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011.
  4. hollywood.com. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011.
  5. movies.msn.com. Cox left college to pursue a career in modeling and acting. MSN. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 29 жніўня 2009.
  6. IMDB.com. Courteney Cox - Biography. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 2 сакавіка 2007.
  7. IMDB.com. "The Tripper" (2006) - Full cast and crew. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2020. Праверана 26 снежня 2021.
  8. IMDB.com. "Dirt" (2007) - Full cast and crew. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 2 сакавіка 2007.
  9. Courteney Cox. Celeb Archive.
  10. Cooper, Jackie K. (2012-06-25). Review: Talhotblond, Directed By Courteney Cox. Праверана 2012-06-23.
  11. Takeda, Allison. Courteney Cox Gushes About Boyfriend Johnny McDaid: "He Supports Me in Every Way". Us Weekly (27 красавіка 2014). Праверана 2 жніўня 2020.
  12. Brow, Jason. ‘Friends’ Reunion: Jennifer Aniston & Courteney Cox Hug On Red Carpet(недаступная спасылка). Hollywood Life (21 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2020. Праверана 2 жніўня 2020.
  13. Montgomery, Daniel. Courteney Cox FINALLY nominated for an Emmy: Best Game Show for ‘Celebrity Name Game’. Gold Derby (22 сакавіка 2017). Праверана 2 жніўня 2020.
  14. Petski, Denise. Courteney Cox’s ‘9 Months’ Gets January Premiere Date On Facebook Watch. Deadline Hollywood (20 снежня 2018). Праверана 2 жніўня 2020.
  15. Ausiello, Michael. Modern Family Recruits Courteney Cox to Guest Star as Courteney Cox(недаступная спасылка). TVLine (25 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2020. Праверана 8 сакавіка 2022.
  16. 'Friends' Reunion Special Delayed at HBO Max. The Hollywood Reporter.
  17. Cerio, Gregory (1995-11-27). Handy Woman. People(англ.).
  18. Lipton, Michael A (1999-06-28). Friends and Lovers. People(англ.).
  19. Fleeman, Mike (2010-10-11). Courteney Cox and David Arquette Separate. People(англ.).
  20. Oldenburg, Ann (2013-05-29). Courteney Cox, David Arquette divorce is finalized. USA Today(англ.).
  21. Tauber, Michelle (2014-06-26). Courteney Cox Engaged to Johnny McDaid. People(англ.).
  22. Did You Know This About Courteney Cox?. The Ellen Degeneres Show. Архівавана з арыгінала 5 красавіка 2012. Праверана 8 сакавіка 2022.
  23. Joe Otterson. Courteney Cox to Lead Starz Horror Comedy Pilot ‘Shining Vale’ (англ.). Variety. Penske Media Corporation (28 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2020. Праверана 29 лютага 2020.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads