Космас (кінатэатр, Магілёў)

кінатэатр у Магілёве From Wikipedia, the free encyclopedia

Космас (кінатэатр, Магілёў)map
Remove ads

«Космас» — шырокаэкранны кінатэатр у Магілёве. Знаходзіцца ў Задняпроўі, у скверы 700-годдзя Магілёва, па адрасе праспект Пушкіна, 10.

Хуткія факты «Космас», Краіна ...

Адкрыты 1 кастрычніка 1963 года. У гэты дзень прайшлі прэм’ерныя паказы мастацкіх фільмаў «Адрынутыя»  (руск.) (Францыя-Германія-Італія, 1958) і «Легенда ў цягніку» (Венгрыя, 1962)[1]. У 1987 годзе рэканструяваны. На першым паверсе знаходзіліся 2 глядзельныя залы па 265 месцаў і касавы зал, дзе былі ўстаноўлены гульнявыя аўтаматы. У фае другога паверха — устаноўкі дзённага кіно, відэазал. Пры кінатэатры працавалі клуб выхаднога дня «Гайдаравец», кінаклубы будучага воіна і «Светлячок»[2].

У наш час працуюць дзве глядзельныя залы на 160 і 156 месцаў. Кінатэатр абсталяваны сучасным лічбавым абсталяваннем, 5D-атракцыёнам. Дэманстрацыя кінастужак ажыццяўляецца ў 2D і 3D фарматах[1].

З 2012 года працуе дзіцячая студыя анімацыі «Аловак». Падчас правядзення Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» ў кінатэатры праводзяцца майстар-класы па мастацтве анімацыі[1].

Remove ads

Зноскі

  1. «Космос» // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads