Косьва
рака ў Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́сьва (руск.: Ко́сьва[1]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Свярдлоўскай вобласці і Пермскім краі, левы прыток ракі Кама (басейн Волгі).
Утвараецца ў месцы зліцця рэк Вялікая Косьва і Малая Косьва на схілах галоўнага хрыбта Сярэдняга Урала. Даўжыня ракі 261 км, разам з Вялікай Косьвай — 283 км. Плошча вадазбору 6300 км². Упадае ў Косьвінскі заліў Камскага вадасховішча. Сярэдні расход вады за 11 км ад вусця (каля сяла Астаніна) складае 88,5[2] м³/с. У верхнім цячэнні рака мае горны характар, з парогамі і перакатамі. Шырыня ракі ў ніжнім цячэнні да 140[2] м. Жыўленне пераважна снегавое[2]. Сцёк Косьвы зарэгуляваны Шырокаўскім вадасховішчам. Рака суднаходная на адлегласці 35 км ад вусця[3].
Сярод прытокаў: Малая Косьва, Тылай (Усходні Тылай), Бярозаўка, Кыр’я, Тыпыл, Каменка, Тулумка, Малая Аслянка, Вялікая Аслянка (Паўночная Аслянка), Сухая, Няр, Нюр (Першы Нюрок), Губашка, Касая, Віва, Ключанка і інш.[3]
Каля ракі горад Губаха, пасёлкі Шырокаўскі, Троіцк і іншыя населеныя пункты.
Remove ads
Зноскі
- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 639. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads