Камскае вадасховішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камскае вадасховішча (руск.: Камское водохранилище) — вадасховішча Камскай ГЭС на рацэ Кама, у Пермскім краі Расіі.
Створана ў 1954 годзе пасля завяршэння будаўніцтва плаціны ГЭС. Падпор узроўню вады ў плаціны склаў 22 м і распаўсюдзіўся па Каме — на 350 км, па Чусавой — на 153 км, па Сылве — на 120 км, па Обве — на 90 км, па Іньве — на 80 км, па Косьве — на 60 км.
Агульная плошча вадасховішча ў нармальных умовах — 1910 км², аб’ём — 12,2 км³. Найбольшая шырыня — 14 км, але ў месцы зліцця Іньвы і Косьвы з Камай адлегласць паміж берагамі дасягае 27 км. Найбольшая глыбіня — 30 м.
На беразе вадасховішча размешчаны гарады Перм, Салікамск, Бярэзнікі, Дабранка, пасёлак Сылва і іншыя населеныя пункты.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камскае вадасховішча
- Салтанкин В. П. Камское водохранилище // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads