Котарская дыяцэзія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Котарская дыяцэзія
Remove ads

Котарская дыяцэзія (лац.: Dioecesis Catharensis, харв.: Kotorska biskupija) — дыяцэзія Рымска-каталіцкай царквы ў Котарскім заліве (Чарнагорыя), якая вядзе сваю гісторыю з X стагоддзя.

Thumb
Карта Чарнагорыі
     Котарская дыяцэзія      Барская архідыяцэзія
Хуткія факты Котарская дыяцэзія, Лацінскі ...

Котарская дыяцэзія з’яўляецца суфраганнай у адносінах да харвацкай Спліцка-макарскай архідыяцэзіі (рэзідэнцыя архібіскупа знаходзіцца ў Спліце), у адрозненне ад астатняй тэрыторыі Чарнагорыі, якая знаходзіцца ў распараджэнні прымаса Сербіі архібіскупа барскага.

Тэрыторыя дыяцэзіі ахоплівае муніцыпальныя акругі Котара (кафедра біскупа), Тывата, Херцэг-Нові і Будвы. Гэта вобласць супадае з тэрыторыяй правінцыі «Албанія Венета» Венецыянскай рэспублікі, якая кіравала тут з 1420 па 1797 гады і дзе дзяржаўнай рэлігіяй было каталіцтва.

Паводле некаторых ацэнак, з 111 000 жыхароў гэтага рэгіёна каля 10 000 лічаць сябе каталікамі.

Кафедральны сабор дыяцэзіі, сабор Святога Трыфана, знаходзіцца ў Котары. Сукафедральны сабор Святога Яна Хрысціцеля знаходзіцца ў Будве.

На сённяшні дзень пасаду біскупа займае Ілія Яніч (харв.: Ilija Janjić).

Remove ads

Гл. таксама

  • Каталіцтва ў Чарнагорыі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads