Котарскі заліў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Котарскі заліў (сербск.: Бока Которска, італ.: Bocche di Cattaro) — найбуйнейшая бухта на Адрыятычным моры, акружаная тэрыторыяй Чарнагорыі. Часам Котарскі заліў завуць самым паўднёвым фіёрдам Еўропы, аднак гэта сцвярджэнне няслушнае — заліў уяўляе сабой рачны каньён, які пагрузіўся ў мора.
Тэрыторыя вакол Котарскага заліва была заселена яшчэ з часоў антычнасці і захавала мноства сярэднявечных гарадоў. Шматлікія з іх, такія як Котар, Пераст, Рысан, Херцэг-Нові, з'яўляюцца важнымі турыстычнымі цэнтрамі.
Мясцовасць мае велізарнае культурнае і гістарычнае значэнне для чарнагорскага і харвацкага народаў. Рэлігійнае значэнне рэгіёна таксама вялікае: на берагах Котарскага заліва знаходзіцца мноства старадаўніх праваслаўных і каталіцкіх цэркваў, некаторыя з якіх з'яўляюцца месцамі паломніцтва.
Пад рэгіёнам Котарскага заліва прынята разумець тры чарнагорскія муніцыпальныя акругі: Котар, Тыват і Херцэг-Нові.
Remove ads
Літаратура
- Бокке ди Каттаро // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Prof. Lazo M. Kostić, O srpskom karakteru Boke Kotorske, Herceg Novi, 1994.
- Vasko Kostić, Svetosavska ozarenost nevjeste Jadrana, Kult Svetog Save u Boki, Novi Sad, 1999.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Котарскі заліў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads